Плясецкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1929 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
![]() |
Плясецкі раён (руск.: Плесе́цкий райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (акруга) і скасаванае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Плясецк, размешчаны за 200 км ад Архангельска.
Плясецкі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы.
Размешчаны на захадзе Архангельскай вобласці, плошча яго тэрыторыі — 27,5 тыс. км². Недалёка ад чыгуначнай станцыі «Плясецкая» Паўночнай чыгункі размешчаны касмадром «Плясецк» (1-ы Дзяржаўны выпрабавальны касмадром), тэрыторыя якога ўваходзіць у склад асобнага муніцыпальнага ўтварэння гарадской акругі Мірны.
Мяжуе на паўночным захадзе з Анежскім раёнам, на поўначы з Прыморскім раёнам, на паўночным усходзе з Халмагорскім раёнам, на ўсходзе з Вінаградаўскім раёнам, на ўсходзе з гарадской акругай Мірная, на паўднёвым усходзе з Шэнкурскім раёнам, на поўдні з Няндамскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Каргапольскім раёнам (муніцыпальнай акругай), на захадзе з Пудажскім раёнам Рэспублікі Карэлія.