Пола Негры

Пола Негры
польск.: Pola Negri
Імя пры нараджэнні польск.: Apolonia Chalupec
Род дзейнасці актрыса, спявачка, пісьменніца, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 3 студзеня 1897(1897-01-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 жніўня 1987(1987-08-01)[3][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Serge Mdivani[d]
Партыя
Узнагароды і прэміі
Сайт polanegri.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пола Негры (англ.: Pola Negri; 3 студзеня 1897, Ліпна — 1 жніўня 1987, Сан-Антоніа, ЗША) народжаная Барба́ра Апалонія Халу́пец (польск.: Barbara Apolonia Chałupiec) — актрыса польскага паходжання, зорка нямога кіно.

У 1913 годзе Барбара дэбютавала як драматычная актрыса ў тэатры. У 1914 годзе яна здымалася ў фільме «Нявольніца запалу, нявольніца заганы». Неўзабаве Апалонія стала адной з вядучых польскіх актрыс. У гэты час яна ўзяла сабе псеўданім «Пола Негры» ад імя італьянскай паэтэсы Ады Негры.

У 1918 годзе яна знялася ў кіеўскага рэжысёра Віктара Туржанскага ў фільме «Сурагаты кахання». Пазней разам з Туржанскім Апалонія адправілася ў Берлін. Там яна працавала з рэжысёрам Максам Райнгартам і здымалася ў фільмах Эрнста Любіча.

У 1923 годзе Апалонія разам з Любічам з’яжджае працаваць у Галівуд, дзе падпісала кантракт са студыяй Paramount. У Амерыцы актрыса працавала з 1923 па 1934 год. Першапачаткова яна здымалася ў ролях жанчын-вамп. Трактоўка дадзенага амплуа ў выкананні Апаніі мела нейкае адрозненне ад класічнай жанчыны-вамп. Яе гераіні выклікалі ў гледачоў спачуванне.

У пачатку 1930-х гадоў Апалонія пакінула свайго мужа, Сяргея Мдзівані, і вярнулася ў Нямеччыну, дзе яе заўважыў Гітлер. Калі Гебельс адхіліў актрысу ад працы ў кіно, падазраючы, што яна яўрэйка, Гітлер скасаваў рашэнне свайго міністра. Пазней Апалонія выйграла пазоў аб паклёпе супраць французскага часопіса, які назваў яе палюбоўніцай фюрара. У гэты час яна здымалася ў такіх фільмах як «Мадам Бавары» рэжысёра Герхарда Лампрэхта (1937) і «Мазурка» (1935).

У 1941 годзе Апалонія зноў вярнулася ў Амерыку, дзе працягвала здымацца да сярэдзіны 1960-х гадоў.

Памерла ў 1 жніўня 1987 года ва ўзросце дзевяноста гадоў. У актрысы не было дзяцей і братоў з сёстрамі, таму большую частку сваёй маёмасці яна завяшчала тэхаскаму ўніверсітэту Святой Марыі. Актрысу пахавалі побач з маці на могілках «Галгофа» ва ўсходняй частцы Лос-Анджэлеса.

Зноскі

  1. Pola Negri // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Pola Negri // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Curtis S. Pola Negri // Negri, Pola (31 December 1899?–01 August 1987), silent screen actress // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1802291 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118843249 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.