Камуна
| ||||||||||||||||||||||||
Понт-Авен (фр.: Pont-Aven) — камуна на паўночным захадзе Францыі, знаходзіцца ў рэгіёне Брэтань, дэпартамент Фіністэр, акруга Кемпер, кантон Маэлан-сюр-Мер. Размешчана гістарычнай вобласці Карнуай за 33 км на паўднёвы ўсход ад Кемпера і за 85 км на захад ад Вана, за 6 км ад нацыянальнай аўтамагістралі N165, у месцы ўпадзення ракі Авен у Атлантычны акіян.
Пачынаючы з 1886 года ў Понт-Авене ўтварылася і працавала мастацкая група на чале з Полем Гагенам і Эмілем Бернарам. Тут склалася школа Понт-Авена, імпрэсіянізм развіўся ў сінтэтызм.
Сярод галоўных славутасцей — дальмен Нізо і Музей выяўленчага мастацтва.