Постсавецкая прастора, таксама вядомая як рэспублікі былога СССР, краіны СНД і Прыбалтыкі ці блізкае замежжа (у адрозненне ад замежжа далёкага — краін, якія ніколі не ўваходзілі ў СССР), — гэта незалежныя дзяржавы, якія выйшлі са складу Савецкага Саюза падчас яго распаду ў 1991 годзе.
Тэрмін уведзены ў абарот Альгісам Празаўскасам у артыкуле «СНД як посткаланіяльная прастора», апублікаваным 7 лютага 1992 года ў «Незалежнай газеце»[1].
Постсавецкія дзяржавы з’яўляюцца прадметам розных даследаванняў у галіне геаграфіі, гісторыі, палітыкі, эканомікі і культуры.