Пракопіс Паўлопулас (грэч. Προκόπης Παυλόπουλος; нар. 10 ліпеня 1950, Каламата, Грэцыя) — грэчаскі палітык, прэзідэнт Грэцыі (2015—2020).
18 лютага 2015 года прэм’ер-міністр Алексіс Цыпрас прапанаваў кандыдатуру палітыка ад партыі «Новая дэмакратыя» (правацэнтрысцкая) Пракопіса Паўлопуласа на пасаду прэзідэнта краіны. У гэты ж дзень Пракопіс Паўлопулас быў абраны прэзідэнтам Грэцыі.