Прастатыт | |
---|---|
МКХ-10 | N41. |
МКБ-10-КМ | N41 і N41.9 |
МКХ-9 | 601 |
МКБ-9-КМ | 601[1][2], 601.9[1][2], 601.8[2] і 601.4[2] |
DiseasesDB | 10801 |
MedlinePlus | 000524 |
eMedicine | emerg/488 |
MeSH | D011472 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прастатыт (лац.: prostata + itis — прастата + запаленне) — запаленне прадсталёвай залозы. Ускладненні хваробы выклікаюць зніжэнне палавой цягі, бясплоддзе, адэному і рак прастаты.
Хваробу прадухіляюць своечасовае і поўнае вылечванне запаленняў мочаспускальнага канала і Мачавога пузыра, нагляд за рэгулярным ачышчэннем кішэчніка, пешыя прагулкі, бег і плаванне, рэгулярны секс.
Развіццю хваробы спрыяюць пераахаладжэнне, маларухомы лад жыцця, праца ў сядзячым становішчы, працяглае палавое ўстрыманне , рэгулярныя запоры, аслабленне імунітэту праз стрэсы і сапсаванае харчаванне.
Захворванне выяўляецца праз павышэнне тэмпературы, ліхаманку, боль у прамежнасці , яечках і паясніцы, частае і ўскладненае мочаспусканне, затрымку мачы[3].
Прастатыт на Вікісховішчы |