Пратэсты супраць вайны ў Іраку | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Дэманстрацыя ў Лондане 15 лютага 2003 года. | |||||||||
| |||||||||
Страты | |||||||||
|
Ваенная кампанія ЗША і іх саюзнікаў у Іраку выклікала супярэчлівую рэакцыю ў міжнароднай і грамадзянскай супольнасці, што вылілася ў пратэстныя дэманстрацыі па ўсім свеце. У акцыях узялі ўдзел 36 мільёнаў чалавек[1].
У 2002 годзе ўрад Злучаных Штатаў пачаў прыводзіць довады ў карысць ўварвання ў Ірак. Гэта фармальна пачалося з прамовы амерыканскага прэзідэнта Джорджа Буша на Генеральнай Асамблеі ААН 12 верасня 2002 года, у якой кіраўнік дзяржавы сцвярджаў, што іракскі ўрад і асабіста Садам Хусейн парушалі законы ААН аб зброі масавага паражэння, і таму патрабуецца ваеннае ўварванне ў Ірак[2]. Яшчэ да яе пачатку, вайна не прымалася за неабходную многімі людзьмі, якія падвяргалі сумневу тлумачэння прычын яе пачатку амерыканскім урадам[3]. Апытанне, якое прайшло ў 41 краіне, паказала, што менш чым 10% апытаных падтрымаюць уварванне ў Ірак без санкцыі ААН, а палова не падтрымала б уварванне пры любых абставінах[4].
Антываенныя групы ва ўсім свеце сталі арганізоўваць грамадскія пратэсты. Згодна з французскім акадэмікам Дамінік Рэініе, паміж 3 студзеня і 12 красавіка 2003 года 36 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце прынялі ўдзел амаль у 3 000 антываенных пратэстах[5].
Самай буйнах з іх стала дэманстрацыя 15 люты 2003 года. Гэта былі скаардынаваныя пратэсты супраць кааліцыі, якая рыхтавалася тады да ўварвання.
Ацэнкі колькасці ўцягнутых удзельнікаў пратэстаў адрозніваюцца. Згодна з Бі-бі-сі, у пратэстах прынялі ўдзел ад шасці да дзесяці мільёнаў чалавек у шасцідзесяці краінах з 15 па 16 лютага; іншыя ацэнкі вагаюцца ад васьмі да трыццаці мільёнаў[6][7]. Найбольшыя пратэсты прайшлі ў краінах, чые ўрады прынялі ўдзел у нападзе на Ірак ці падтрымалі яго. Самыя магутныя пратэсты мелі месца ў Еўропе. Пратэст у Рыме прыцягнуў прыблізна тры мільёны чалавек, і занесены ў 2004 годзе ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая буйная антываенная дэманстрацыя ў гісторыі свету[8][9].
Антываенныя выступы працягнуліся пасля ўварвання і акупацыі Ірака. Яшчэ ў першы дзень баявых дзеянняў, 20 сакавіка, акцыі прайшлі ў шэрагу буйных гарадоў ЗША[10], Германіі, Вялікабрытаніі[11], Швейцарыі, Егіпце[12], Грэцыі, Францыі і Коста-Рыкі[13].
Пасля першага перыяду баявых дзеянняў у сакавіку—красавіку 2003 года інтэнсіўнасць пратэстаў часова знізілася. Акцыі супраць вайны ў цэлым працягваліся, часта з нагоды гадавін пачатку канфлікту і візітаў членаў адміністрацыі Буша ў замежныя гарады. У Злучаных Штатах да агульных антываенных пратэстаў далучыліся дэманстрацыі, засяроджаныя на канкрэтных пытаннях або стратэгіях, уключаючы: процідзеянне катаванням і жорсткаму звароту (напрыклад, у турме Абу-Грэйб), заклікі да вываду войск кааліцыі з Іраку, процідзеянне вярбоўцы і процідзеянне ваенным і карпаратыўным падрадчыкам. Самыя буйныя пратэсты ў гэты перыяд прайшли 30 жніўня 2004 года і 29 красавіка 2006 года[14].
Апошняя такая акцыя прайшла 20 мая 2012 года. На скрыжаванні вуліц Чэрмак і Мічыган горада Чыкага ветэраны вайны ў Іраку правялі мітынг супраць вайны. У другі раз у гісторыі Злучаных Штатаў салдаты і марскія пяхотнікі адмовіліся ад сваіх ваенных медалёў[15]. У першы раз гэта адбылося ў 1971 годзе[16].