Дэманстрацыя пратэсту з патрабаваннем незалежнасці Каталоніі ад Іспаніі прайшла ў Барселоне11 верасня2012 года, падчас святкавання Нацыянальнага дня Каталоніі.[1][2][3] Пратэстуючыя патрабавалі аддзялення Каталоніі ад Іспаніі пад лозунгам «Каталонія — новая дзяржава Еўропы».[4][5][6] Дэманстрацыя была арганізавана Нацыянальнай асамблеяй Каталоніі і завяршала серыю падобных акцый, аб'яднаных пад назвай «Марш да Незалежнасці», якая пачалася 30 чэрвеня 2012 у Лерыдзе.[7]
Паводле даных паліцыі Барселоны, у акцыі прынялі ўдзел каля паўтары мільёнаў чалавек, арганізатары называюць лічбу 2 мільёна, а прадстаўнікі іспанскага ўрада — 600 тысяч.[8][9][10] Цэнтр горада быў перапоўнены пратэстуючымі, былі апаскі, што такая вялікая колькасць людзей можа прывесці да перабояў у працы сетак мабільнай сувязі.[11][12]