Працоўная партыя Карэі | |
---|---|
кар. 조선로동당, 朝鮮勞動黨 | |
Лідар | Кім Чэн Ын |
Заснавальнік | Кім Ір Сен |
Дата заснавання | 10 кастрычніка 1945 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | Чучхэ |
Саюзнікі і блокі |
Сацыял-дэмакратычная партыя Карэі Партыя маладых сяброў нябеснага шляху Адзіны дэмакратычны айчынны фронт |
Маладзёжная арганізацыя | Socialist Patriotic Youth League[d] |
Колькасць членаў | 3 000 000[1] |
Месцаў у Вярхоўны Народны Сход |
601 / 687 |
Партыйны друк | Rodong Sinmun[d] |
Сайт | www.kcna.kp |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працоўная партыя Карэі (кар.: 조선로동당) — кіруючая партыя ў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы. ППК з'яўляецца лідыруючай партыяй у КНДР з 1946 года. Узначальвалася Кім Ду Бонам, Кім Ір Сенам (1946—1994) і сынам апошняга, Кім Чэн Ірам (з 1994). ППК — кіруючая партыя ў краіне (у краіне дзейнічаюць таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Карэі і Партыя маладых сяброў нябеснага шляху Чхандаге-Чханудан, якія прызнаюць кіруючую ролю ППК). Ідэалогія партыі ўпісваецца ў канцэпцыю чучхе, якая падносіцца як карэйскі варыянт марксізму-ленінізму.
Датай стварэння Працоўнай партыі Карэі лічыцца 10 кастрычніка 1945 года. У гэты дзень карэйскія камуністы аднавілі Камуністычную партыю Карэі. Гэты дзень з'яўляецца дзяржаўным святам КНДР — Днём заснавання Працоўнай партыі Карэі.