Проба высакародных металаў — колькасная наяўнасць золата, серабра, плаціны і паладыю ў лігатурным сплаве, які выкарыстоўваюць у вытворчасці ювелірных вырабаў, манет, медалёў і інш.[1]
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Лотавая проба паказвае колькаснае ўтрыманне чыстага серабра ў лігатурным сплаве манеты ў лотах. У аснову пробы, прынятай на манетных дварах Рэчы Паспалітай і шэрага краін Заходняй Еўропы, пакладзены падзел чыстага металу на 16 вагавых частак (адпавядае прынятаму ў XI ст. падзелу кёльнскай маркі на 16 лотаў). Часам пазначаецца рымскімі лічбамі ў адрозненне ад залатніковай і каратнай проб.
Да 1-й чвэрці XVI ст. ў германскіх княствах і нідэрдандскіх правінцыях у вызначэнні лотавая проба карысталіся квентхемнамі (1/4 лота) і рыхтпфенігамі (1/16 лота), што дазваляла вызначыць пробу да 1/256 (≈3,91 праміле). Паводле закону Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі 1524 лот падзелены на 18 гранаў (у Рэчы Паспалітай зрэдку сінонімам грана выступаў дэнарый), што павялічыла дакладнасць вызначэння пробы да 1/288 (≈3,47 праміле). У пачатку XVII стагоддзя ў дакументах манетных дввароў Рэчы Паспалітай і Габсбургскай імперыі сустракаецца анархічны падзел лота на 4 квінтэля. У літаратуры XIX — пачатку XX стагоддзяў пад уплывам выкарыстання залатніковай пробы дробная частка лота перадаецца праз звычайныя дробы, а лотавая проба — мяшанамі. Для пераліку ў метрычную пробу ў залежнасці ад ужытых фракцый лота ці формы перадачы пробы неабходна лотавую пробу перавесці:
Па метрычнай сістэме, што прынята ў большасці краін, выражаецца колькасцю грамаў высакароднага металу ў 1000 г сплаву (чыстаму металу адпавядае 1000-я проба)[1].