Пры́зран (сербск.: Призрен/Prizren), або Прызрэн (алб.: Prizren/Prizreni) — горад на Балканскім паўвостраве ў Паўднёвай Мятохіі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Сербіі з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прызранскай акругі аўтаномнага края Сербіі Косава і Мятохія, Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу часткова прызнанай Рэспублікі Косава, якая фактычна кантралюе горад, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прызрэнскай акругі Рэспублікі Косава. Размешчаны ля падножжа гор Шар-Планіна. Насельніцтва горада — каля 107 тыс. Прыкладна 81 % насельніцтва складаюць албанцы, таксама ў горадзе пражываюць баснійцы, цыгане, туркі і сербы. Прызран — другі па колькасці горад Косава і Мятохіі пасля Прышціны.
У XIV стагоддзі горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эўрэноса. Да захопу туркамі-асманамі горад уваходзіў у склад сербскай і балгарскай дзяржаў. У 1878 г. у горадзе была створана першая албанская нацыянальная арганізацыя — Прызрэнская ліга, якая фактычна кіравала тэрыторыяй Косава і Мятохіі да 1881 г. У 1912 г. пасля Першай Балканскай вайны горад разам з усім Косавам і Мятохіяй быў далучаны да Сербіі. У гады Першай сусветнай вайны праз яго адыходзіла сербская армія. У 1918 годзе Прызран быў вызвалены сербскай арміяй і ўвайшоў у склад Сербіі, а затым у склад Югаславіі. У 1999 г. адбыўся масавы адток сербскага насельніцтва з горада. У 2004 г. Прызран быў абхоплены антысербскімі пагромамі. У наш час становішча ў Прызране нармалізацуецца[2].
Год |
Колькасць
|
1996
|
186 986
|
[3]
|
|
- Амасья[d], Турцыя
- Влёра, Албанія
- Дурэс, Албанія
- Заграб, Харватыя
- Кушадасы, Турцыя[4]
- Кыёў[d], Чэхія (сакавік 2014)[5]
- / Мамуша[d], Рэспубліка Косава / Сербія
- Осіек, Харватыя
- Сельчук[d], Турцыя
- Тырана, Албанія
- Улцынь, Чарнагорыя
- Шкодэр, Албанія
- Эдырнэ, Турцыя