Прэсідыа
| ||||||||||||||||||||||
Прэсідыа (англ.: Presidio) — горад у штаце Тэхас, ЗША. Знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе штата Тэхас, на яго мяжы з Мексікай, і ляжыць насупраць мексіканскага горада Ахінага. Уваходзіць у аднайменную акругу, адміністрацыйным цэнтрам якой з'яўляецца горад Марфа. Горад Прэсідыа размешчаны на паўночным беразе ракі Рыа-Грандэ, каля нацыянальных паркаў Біг-Бэнд і Форт-Літан.