Пульхер

Пульхер
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hemigrammus pulcher


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  162981
NCBI  1920787
EOL  219055

Пульхер[1] (Hemigrammus pulcher) — від акварыумных рыб сямейства харацыніды (Characidae).

Дасягаюць даўжыні 5 — 6 см[1]. Цела карычнявата-зеленаватае з серабрыстым, блакітным ці зялёным адценнем (залежыць ад асвятлення). Спінка цямнейшая за брушка[1]. Ніжэй сярэдняй лініі, ад анальнага да хваставога плаўніка знаходзіцца клінападобная блакітнавата-чорная пляма з ярка-залацістай палоскай пад ёй[1]. Ззаду жабернай накрыўкі невялікая бліскучая блакітная, а за ёй — медна-чырвоная плямы. Спінны, анальны і хваставы плаўнікі чырванаватыя[1].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе распаўсюджаная ў басейне верхняга і сярэдняга цячэння ракі Амазонкі[1] на тэрыторыі Перу, магчыма таксама ў Бразіліі і Калумбіі.

Утрыманне ў няволі

[правіць | правіць зыходнік]

У Еўропу завезены ў 1930-я, у СССР — у 1950-я[1]. Акварыумная рыба.

Гадуюць у так званых «акварыумах трапічнага лесу», але з больш свежай і багатай кіслародам вадой[1]. Тэмпература 22-28 °C, кіслотнасць 5,0-7,0.

Разводзіць складана, бо бацькі могуць зжэрці яйкі. Патрабуюць мяккай слабакіслай вады. Яйцы звычайна вылупляюцца за 20-24 гадзіны.

  1. а б в г д е ё ж Пульхер // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 301. — 599 с., іл. — 10 000 экз.