Пухірнік ягадны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Silene baccifera (L.) Roth, 1788
|
Сінонімы |
---|
- Cucubalus baccatus Gueldenst. ex Ledeb., 1842
- Cucubalus baccifer L., 1753basionym
- Cucubalus baccifer var. angustifolius L.H.Zhou, 1983
- Cucubalus baccifer var. cavalerieri H.Lév., 1914
- Cucubalus baccifer var. japonicus Miq., 1866
- Cucubalus divaricatus Clairv., 1811
- Cucubalus horizontalis Moench, 1794
- Cucubalus japonicus (Miq.) Vorosch., 1960
- Lychnanthos scandens C.C.Gmel., 1806
- Lychnanthos volubilis S.G.Gmel., 1770
- Lychnis baccifera (L.) Scop., 1771
- Scribaea baccifera (L.) Schur, 1866
- Scribaea cucubalus Borkh., 1793
- Scribaea divaricata G.Gaertn., B.Mey. & Scherb., 1800
- Silene baccifera var. japonica (Miq.) H.Ohashi & H.Nakai, 1996
- Silene fissa Salisb., 1796
|
|
Пухірнік ягадны[3][4] (Silene baccifera) — кветкавая расліна сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Шматгадовая травяністая расліна з моцна галінастым, узыходным або ляжачым апушаным сцяблом даўжынёй 60—150 см (0,5—2 м). Лісце суцэльнае, яйкападобна-ланцэтнае, супраціўнае. Кветкі з 5 зеленавата-белымі двухлопасцевымі пялёсткамі і 5 зрослымі чашалісцікамі, якія застаюцца пры пладах. Плод — чорная шарападобная ягада з бліскучым ныркападобным насеннем, не характэрным для сямейства гваздзіковых.
Прэбарэальны рэліктавы від з дэз’юнктыўным еўразійскім арэалам. Пашырэнне: Цэнтральныя і паўднёвыя раёны Еўропы, Каўказ, Заходняя Сібір, Сярэдняя Азія, Далёкі Усход. У Беларусі адзначаны ў асобных раёнах. Месцы росту: хмызнякі па ярах і абрывістых берагах рэк. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, але на абмежаваных плошчах.
Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннем. Зацвітае на другі год.
Дэкаратыўная, лекавая расліна[4]. Маладое лісце ўжываецца ў ежу[4].
Зноскі