Пётр Міронавіч Машэраў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кірыл Трафімавіч Мазураў | ||||||
Пераемнік | Ціхан Якаўлевіч Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лютага 1918[1] |
||||||
Смерць |
4 кастрычніка 1980[2] (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | Пётр Машэра | ||||||
Жонка | Паліна Андрэеўна Машэрава | ||||||
Дзеці | Наталля Пятроўна Машэрава і Алена Пятроўна Машэрава[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[3] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Міро́навіч Машэ́раў, сапраўднае прозвішча Машэра[4] (13 (26) лютага 1918, в. Шыркі, Сенненскі раён — 4 кастрычніка 1980) — беларускі партыйны і савецкі дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў савецкага падполля і партызанскага руху часоў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. 1-ы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (1965—1980).
Нарадзіўся 13 (26) лютага 1918 года ў вёсцы Шыркі ў сялянскай сям’і.
Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1939). З 15 жніўня 1939 да 22 чэрвеня 1941 года працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі сярэдняй школы ў Расонах Віцебскай вобласці.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Машэраў стварыў і ўзначаліў падпольную камсамольскую арганізацыю ў Расонскім раёне. З красавіка 1942 года — камандзір партызанскага атрада імя Н. А. Шчорса, з сакавіка 1943 — камісар партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, адначасова, з лістапада 1943 — першы сакратар Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМБ. Непасрэдны ўдзельнічаў у распрацоўцы і кіраванні баявымі аперацыямі партызан на камунікацыях, супраць органаў кіравання і забеспячэння нямецкіх войск у Віцебскай вобласці БССР, Калінінскай вобласці РСФСР і ў Латвійскай ССР. Двойчы паранены.
У 1944—1946 гадах — 1-ы сакратар Маладзечанскага абкама ЛКСМБ, з 1946 — сакратар ЦК ЛКСМБ, у 1947—1954 — 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ, у 1954—1955 — 2-і сакратар Мінскага абкама КПБ, у 1955—1959 — 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ, з 1959 — сакратар, 2-і сакратар ЦК КПБ. З 1961 года кандыдат у члены ЦК КПСС, з 1964 — член ЦК КПСС.
Пасля адстаўкі Мікіты Хрушчова ў 1964 годзе як кіраўніка СССР, таксама адбыліся кадравыя змены ў саюзных рэспубліках. У сакавіку 1965 года 1-га сакратара ЦК КПБ Кірылу Мазурава замяніў Пётр Машэраў і быў на гэтай пасадзе да 1980 года.
Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС з 1966. Дэпутат ВС СССР 3-5-га і 7-8-га скліканняў, з 1966 года — член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Дэпутат ВС БССР 2-3-га і 5-9-га скліканняў. Ніхто ні да, ні пасля Машэрава так працягла не ўзначальваў камуністычную партыйную арганізацыю ў Беларусі — 15,5 года. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР[5].
Ва ўмовах савецкай сістэмы праявіўся як аператыўны адміністратар. Пад яго кіраўніцтвам Беларусь заняла перадавое месца ў СССР як па развіцці гаспадаркі, так і па ўзроўні жыцця насельніцтва. Машэраў намагаўся нават рэфармаваць савецкую сістэму на тэрыторыі БССР, у ідэалагічных і прававых межах савецкага ладу. Клапаціўся, каб дэпутатамі мясцовых Саветаў былі адукаваныя і аператыўныя людзі. У мясцовых Саветах ствараў камісіі, якія мусілі распрацоўваць планы развіцця сваёй адміністрацыйнай адзінкі. Новаўвядзеннем была магчымасць уключэння ў склад камісій як спецыялістаў асоб, якія не былі дэпутатамі. Тэарэтычна ўзніклі ўмовы для прэзентацыі поглядаў асоб, якія фармальна не залежалі ад партыйнага апарату. Аднак улада цалкам заставалася ў руках сакратароў партыі, якія мелі права даваць дэпутатам загады і патрабаваць справаздач дзейнасці.
У 1964 годзе Вярхоўны Савет СССР ухваліў закон «Аб пенсіях і дапамозе членам калгасаў». Тады ўпершыню калгаснікі атрымалі пенсіённае забеспячэнне. У БССР у 1966 годзе пенсія складала толькі 12 рублёў на месяц. Сярэдні заробак калгасніка тым часам складала 38 рублёў, а ніжэйшы па-за сельскагаспадарчым сектарам — 60 рублёў і цалкам вызвалены ад падаткаў. Пры Пятры Машэраве заробкі калгаснікаў значна паправіліся, у 1968 годзе мінімальны заробак калгаснікаў зраўняўся з гарадскім, а ў канцы 1970-х гадоў сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы БССР склаў 157 рублёў і быў адным з самых высокіх у СССР.
Дынамічны рост нацыянальнага даходу БССР, які трывала працягваўся з 1950-х гадоў, у канцы 1970-х гадоў значна запаволіўся. У ходзе выканання 9-й пяцігодкі (1971—1975) сярэднія гадавыя тэмпы росту дасягнулі 8,3 %, а ў 10-й пяцігодцы (1976—1980) — 5,1 %. Хаця намінальныя заробкі за гэты перыяд значна павялічыліся, рэальна яны ўпалі. Сярэднія тэмпы росту даходаў ва ўсёй дэкадзе 1970-х гадоў былі ўдвая меншыя за 1960-я. Апроч таго адмоўныя з’явы ў гаспадарцы ўказвалі на працяг падзення. Пры тым у грамадскай свядомасці эпоха Машэрава ўспрымалася як перыяд спакою і адноснага дабрабыту[6].
Пісьменнік Іван Шамякін падкрэсліваў, у БССР пад кіраўніцтвам Машэрава русіфікацыя не спынялася і заахвочвалася. Былы настаўнік Пётр Машэраў добра ведаў родную яму беларускую мову (выдатна чытаў на памяць паэму «Сказ пра Лысую гару»), але ніводнага разу — ні на адным пленуме, нарадзе, з’ездзе, сесіі, урачыстым пасяджэнні — не выступіў па-беларуску. Пётр Машэраў быццам дэманстраваў сваю рускасць і даваў гэтым прыклад усёй савецкай і партыйнай наменклатуры БССР.[7]
Загінуў 4 кастрычніка 1980 года ў аўтамабільнай катастрофе на трасе Брэст — Масква, каля павароту на Смалявіцкую птушкафабрыку. Аўтамабіль «Чайка», у якім ехаў Пётр Машэраў, урэзаўся ў грузавік з бульбай[8]. Распаўсюджаны чуткі, што гібель была наўмысным забойствам[7].
Пахаваны 8 кастрычніка 1980 года ў Мінску на Усходніх могілках (участак № 18). Паводле Івана Шамякіна, пахаванне вылілася ў маніфестацыю народнай любові да Пятра Машэрава[7].
Рэдка хто з кіруючых царкоў выклікаў большую нянавісць і агіду ў нармальных беларусаў, чым Машэраў. Цяпер — хіба што толькі Лукашэнка. Невыпадкова, што непрыяцелі Беларусі стараліся зрабіць культ з гэтага прыхільніка Масквы і невылечнага русіфікатара[9]. |
Пётр Міронавіч Машэраў у Вікіцытатніку | |
Пётр Міронавіч Машэраў на Вікісховішчы |