Пётр Сяргеевіч Новікаў | |
---|---|
руск.: Петр Сергеевич Новиков | |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1901[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1975[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lyudmila Keldysh[d][2] |
Дзеці | Сяргей Пятровіч Новікаў (матэматык) |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | тэорыя груп, тэорыя мностваў, матэматычная логіка і тэорыя алгарытмаў[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Мікалаевіч Лузін |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Пётр Сяргеевіч Новікаў (28 (15) жніўня 1901 — 9 студзеня 1975) — савецкі матэматык.
Нарадзіўся 15 (28) жніўня 1901 года ў Маскве ў купецкай сям’і. Пасля заканчэння ў 1919 годзе гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У сакавіку 1920 года быў прызваны ў Чырвоную армію, дэмабілізаваўся летам 1922 года і вярнуўся ва ўніверсітэт. Скончыў яго ў 1926 годзе. У 1926—1929 гадах вучыўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам М. М. Лузіна.
Працаваў у МХТІ імя Д. І. Мендзялеева (1929—1934, 1943—1944) і ў МІАН імя В. А. Сцяклова (1934—1975), з 1957 года — на пасадзе загадчыка аддзела матэматычнай логікі МІАН.
Знайшоў у сабе сілы не прымаць удзел у палітычнай «справе Лузіна» (1936). У 1968 годзе падпісаў «ліст 99 матэматыкаў» у абарону свайго аспіранта і дысідэнта А. Ясеніна-Вольпіна, гвалтоўна змешчанага ў псіхіятрычную бальніцу. Пасля гэтага быў звольнены з пасады загадчыка кафедры ў МДПІ імя У. І. Леніна.
Памёр 9 студзеня 1975 года пасля працяглай хваробы. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 7).