Піралюзіт | |
---|---|
Формула | MnO2 |
Сінгонія | ортаганальная |
Колер рысы | чорны да бакітнавата-чорнага |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 2—6,5 |
Спайнасць | дасканалая |
Злом | няроўны |
Шчыльнасць | 4,7—5,08 г/см³ |
Піралюзіт на Вікісховішчы |
Піралюзі́т[1] — мінерал падкласа простых аксідаў, дыаксід марганцу (IV), MnO2.
Крышталізуецца ў ортаганальнай сінгоніі. Добра сфарміраваўшыяся крышталі сустракаюцца рэдка. Утварае агрэгаты, зямлістыя масы. Цвёрдасць 2—6,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,7—5,08 г/см³. Крохкі. Валодае паўправадніковымі і п’езаэлектрычнымі ўласцівасцямі. Раствараецца ў салянай кіслае.
Буйныя радовішчы маюцца ў Бразіліі, Грузіі, Індыі, ПАР[2]. Сустракаецца ў асацыяцыі з браўнітам, гаўсманітам, гематытам, гётытам, галандытам, манганітам, кальцытам, раданітам, радахразітам, сідэрытам і інш.[2]
Піралюзіт з’яўляецца сыравінай на марганец. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці перманганата калію, солі марганцу, шкла, керамікі, гальванічных элементаў, у лакафарбавай вытворчасці і інш.