Артур Пітэр Мутарыка (англ.: Arthur Peter Mutharika; нар. 1940, Чысока, акруга Таёла, Ньясаленд) — малавійскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Малаві (2014—2020).
Па выніках выбараў 20 мая 2014 года пасля апрацоўкі 100 % бюлетэняў Пітэр Мутарыка апярэдзіў дзеючага прэзідэнта Джойс Банду, атрымаўшы 36,4 % галасоў. Другое месца заняў Лазарус Чаквера з 27,8 %, а Джойс Банда атрымала 20,2 % галасоў. Банда прыняла гэты вынік, у той жа час працягваючы апісваць галасаванне як «ашуканскія» і сцвярджаць, што выбары суправаджаліся масавымі фальсыфікацыямі.
31 мая Пітэр Мутарыка быў прыведзены да прысягі прэзідэнта Малаві. 2 чэрвеня прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума павіншаваў Мутарыку з перамогай на выбарах і паабяцаў умацоўваць двухбаковыя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі.