Пітэр Перэз Бурдэт | |
---|---|
англ.: Peter Perez Burdett | |
| |
Дата нараджэння | 1734 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 1793[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уільям Бурдэт[2] |
Маці | Ганна Бурдэт [2] |
Жонка | Хана; Фрэдэрыка Каткоўскі[3] |
Дзеці | Anna Periez(sic) Burdett m. Friedrich Gf v Nostitz-Rieneck |
Род дзейнасці | картограф, мастак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пітэр Перэз Бурдэт (англ.: Peter Perez Burdett, ~1734 — 9 верасня 1793 года[3]) — картограф, мастак, геадэзіст і чарцёжнік XVIII стагоддзя родам з Іствуда[3], дзе ён атрымаў у спадчыну невялікі маёнтак і імя Perez, так як яго дзед з мацярынскага боку быў там святаром[2]. Вядомы як частым удзелам у карцінах Джозефа Райта, так і удзелам у 1769 годзе ў распрацоўцы шляху канала Лідса і Ліверпуля (Leeds and Liverpool Canal). Яго апісвалі як «размешчанага калі не у цэнтры, дык у паўсвятле згуртавання Lunar Society of Birmingham»[4]. Апошнія свае гады жыў у Карлсруэ, пазбягаючы крэдытораў.
Бурдэт пазіраваў для карцін Райта, у той жа час тлумачыў яму некаторыя асаблівасці перспектывы[5]. Першая іх сустрэча адбылася ў пачатку 1760х гадоў[5].
У 1766 годзе Райт намаляваў сваю карціну «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы». На ёй выяўлена публічная лекцыя аб сонечнай сістэме; святло на тварах паказвае фазы месяца. Крайняя злева фігура на гэтай карціне — Бурдэт; справа размешчана фігура Вашынгтона Шырлі.
У 1767 годзе Бурдэт зрабіў карту Дэрбі ў маштабе 1 цаля: 1 міля. З гэтай картай ён стаў другім паспяховым прэтэндэнтам у спаборніцтве 1759 года, якое праводзілася Мастацкім згуртаваннем (Society of Art) сярод аўтараў карт у такім маштабе[6]. Акрамя таго, ён зрабіў акватынту Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light («два хлопчыка надзімаюць мачавы пузыр пры святле свечкі»)[7].
У 1768 годзе Бурдэт пераехаў з Дэрбі ў Ліверпуль для стварэння карты Ланкашыра. Ён знаходзіць новых заступнікаў і асістуе Джорджу Пэры ў стварэнні карты і гісторыі Лівэрпуля. Бурдэт стварае замалёўкі і піша апісанні важных будынкаў для гісторыі Пэры ў 1773 годзе[5].
Пераезд аказаўся настолькі паспяховы, што Бурдэт паклікаў за сабой Райта. У 1769 Бурдэт засноўвае Згуртаванне мастакоў (Society of Artists) і становіцца яго першым прэзідэнтам[5].Верагодна, яшчэ адна карціна Райта, Academy by Lamplight, прысвечана менавіта гэтай акадэміі.
Верагодна, Бурдэт быў першым брытанскім акватынтыстам; выстава яго акватынтаў прайшла ў 1772 годзе, у рамках Society of Arts Exhibition; ён выставіў An Etching in imitation of a Wash Drawing і An Etching from a design of Mr. Mortimer[8]. Ён выкарыстаў новую тэхніку, які адрознівалася ад ранніх метадаў, распрацаваных у Францыі[8]. Ён навучыўся ім ад J.B. Le Prince of Paris[9].
У 1773 годзе была выстаўлена пласціна пад назвай The effect of a stained drawing attempted by printing from a plate wrought chemically, without the use of any instrument of sculpture. Існуюць тры захаваныя карціны, аўтарства Бурдэта ў якіх вядома: Banditti Terrifying Fishermen (1771 год), Skeleton on a Rocky Shore і Two Boys Blowing a Bladder by Candle-light. У бібліятэцы Ліверпуля захоўваецца копія апошняй з іх, з подпісам на адваротным баку «First Speciman of aquatinta invented in Liverpool by P.P. Burdett, 1774, assisted by Mr. S. Chubbard.» («Першы ўзор акватынты, зроблены ў Ліверпулі П. П. Бурдэтам, 1774 год, пры садзейнічанні містэра С. Чабарда»).
Бенджамін Франклін 21 жніўня 1773 года напісаў Бурдэту: «I should be glad to be inform’d where I can see some example of the new Art you mention of printing in Imitation of Paintings. It must be a most valuable Discovery: but more likely to meet with adequate Encouragement on this side the water than on ours.» («Я быў бы рады атрымаць вестку, што я змагу ўбачыць ўзор новага мастацтва, друку ў перайманне жывапісу. Гэта павінна быць вельмі каштоўнае адкрыццё, больш верна было б сустрэцца на належным узроўні па наш бок вады, чым па ваш»)[10].
У 1771 годзе Бурдэт зрабіў 'A Chart for the Harbour of Liverpool’[11] and in 1772 Survey of the County Palatine of Chester [12].
У 1774 годзе ён пакінуў Ліверпуль, каб пазбегнуць выплаты доўгу[13].Пры гэтым ён забраў з сабой карціну з выявай сябе і сваёй жонкі, але пакінуў жонку з крэдыторамі. Карціна з выявай Бурдэта і яго жонкі цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі ў Празе. З моманту ад'езду з Ліверпуля карціна была ў Вялікабрытаніі на выставах двойчы[5].
У 1774 годзе Джозеф Райт наведваў яго ў паўднёвай Германіі [3]. Бурдэт ажаніўся тут з Фрэдэрыкай Каткоўскай (Friederike Kotkowski) 11 ліпеня 1787 года[3]; у іх нарадзілася дачка Ганна. У тым жа годзе ён намаляваў план для рыначнай плошчы Карлсруэ, якія ляжаць у аснове сучасных будынкаў[14].
Бурдэт памёр у Карлсруэ 9 верасня 1793 года.