Піхта белая | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Піхта белая[1], Ельніца еўрапейская[2], Ельніца белая[3] (Ábies álba) — від вечназялёных дрэў роду піхта (Abies) сямейства Хваёвыя (Pinaceae).
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Шышка і насенне
|
Вечназялёнае стройнае дрэва да 30-65 м вышынёй, з прамым ствалом дыяметрам да 2 метраў.
Крона вострапірамідальная ў маладосці, авальна-завостраная ў сярэднім узросце і прытупленая зверху, амаль цыліндрычная, у старасці. Галіны сабраныя ў гарызантальныя кальчакі. Бакавыя галіны гарызантальна распасцёртыя або злёгку прыўзняты ўверх. Кара серабрыста-шэрая, гладкая, на старых дрэвах лускаватая.
Хвоя ігольчастая, бліскучая, маршчыністая, на канцах вышчэрбленая або двухгаловая, даўжынёй 2-3 см, шырынёй 2-3 мм. На галінах размешчаная грэбенепадобна і сабраная ў шэрагі ў адной плоскасці. Зверху цёмна-зялёная, бліскучая, з шызым адлівам, знізу — з двума выразнымі белымі палосамі вусцеек, дзякуючы чаму гэты від і атрымаў назву «белая».
Расліна аднадомная, раздзельнаполая.
Маладыя пладовыя шышкі прамастаячыя, маладыя — зеленкаватыя, спелыя — цёмна-карычневыя, авальна — цыліндрычнай формы, даўжынёй 10-16 см, у дыяметры 3-4 см. У адрозненне ад елкі накіраваны не ўніз, а ўверх. Шышкі спеюць і рассыпаюцца ў першую восень. Пупышкі авальныя, не пакрытыя смалой.
Насенне буйное, даўжынёй да 1 см.
Каранёвая сістэма глыбокая, маецца стрыжневы корань і некалькі моцных бакавых[4].
Дажывае да 300—400 гадоў.
Піхта белая ў Нацыянальным батанічным садзе рэспублікі Беларусь
|
Барэальны рэліктавы від, арэал якога ахоплівае Атлантычную і Сярэднюю Еўропу, Карпаты, Міжземнамор’е. Расце ў гарах Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, рэгіёнах з марскім кліматам і блізскіх па прыродных умовах тэрыторыях.
Адна з асноўных у Украіне горных лесаўтваральных парод, зрэдку сустракаецца і на раўніне, утварае чыстыя і змешаныя насаджэнні з букам і іншымі лісцянымі пародамі.
Распаўсюджаная ў Карпатах, зрэдку на раўніне ў паўднёва-заходніх раёнах у выглядзе астраўных пасадак. Займае каля 1,4 % дзяржаўнага ляснога фонду Украіны. Раёны нарыхтовак — Львоўская, Івана-Франкоўская, Чарнавіцкая, Закарпацкая вобласці. Запасы сыравіны нязначныя.
Шырока культывуецца паўсюль як дэкаратыўная паркавая расліна.
яшчэ 6 сямействаў | яшчэ каля 50 відаў | ||||||||||||
парадак Хвоі |
род Піхта |
||||||||||||
аддзел Хвойныя |
сямейства Хваёвыя |
від Піхта белая | |||||||||||
яшчэ тры вымерлых парадкі |
яшчэ 10 родаў | ||||||||||||
Для паспяховага вырастання піхта белая патрабуе ўрадлівых, досыць вільготных глеб. Забалочвання не выносіць. Дрэнна пераносіць сухасць паветра і глебы. Абмярзае пры паніжэннях тэмпературы ніжэй −25 °C. Ценевынослівая, адчувальная да забруджвання паветра дымам і газамі.
У дэкаратыўным стаўленні саступае Abies nordmanniana і піхта сібірская (Abies sibirica), бо мае больш друзлае ахваенне і даволі ствол, які даволі рана агаляецца знізу.
Раёны выкарыстання: поўдзень Прыбалтыкі, захад Украіны, паўднёвы захад Беларусі. Ва ўмовах Масквы і Санкт-Пецярбурга рэгулярна абмярзае[4].
У якасці прышчэпы выкарыстоўваецца для размнажэння дэкаратыўных сартоў розных відаў піхтаў, што ва ўмовах сярэдняй паласы Расіі часта прыводзіць да вымярзання прышчэпы.
Смаланосная, эфіраалейная, драўняная, лекавая, вітамінная, меданосная, таніданосная і дэкаратыўная расліна. З дрэў піхты белай здабываюць вельмі каштоўную жывіцу. Смаляныя хады ёсць у кары. Пры патаўшчэннях ствала смаляныя хады руйнуюцца, утвараюцца ёмішчы жывіцы, якія маюць выгляд патаўшчэнняў і называюцца вужлакамі. У кожным з іх утрымліваецца некалькі грамаў жывіцы. Кара старых дрэў у ніжняй часткі не мае вужлакоў, таму што з узростам яна таўсцее, рэпаецца і губляе пругкасць. Для стымуляцыі ўтварэння вужлакоў па паверхні ствала б’юць драўляным малатком, у выніку чаго на месцы ўдару ўзнікаюць вужлакі значных памераў.
Піхта дае шмат пылка, клею, а ў канцы лета інтэнсіўна вылучае медзвяную расу , з якой пчолы вырабляюць шкодны для іх падзевы мёд .
Агульны выгляд |
Ігліца |
Дзве белыя палоскі на ігліцы |
Жывіца піхты белай утрымлівае каля 34 % эфірнага алею, смолы, невялікую колькасць бурштынавай кіслаты. 3 яе жывіцы вырабляюць піхтавы бальзам, які мае тыя ж фізічныя ўласцівасці, як і канадскі. Піхтавы бальзам шырока выкарыстоўваюць у аптычнай прамысловасці для склейвання лінзаў, а таксама пры вырабе мікрапрэпаратаў (паказчык праламлення бальзаму блізкі да паказчыка праламлення шкла).
Драўніна белая, зрэдку з жаўтлявым адценнем, бліскучая, лёгкая, мяккая, пругкая, нетрывалая, лёгка колецца. Выкарыстоўваецца для вырабу сталярных вырабаў, музычных інструментаў, тары (кадкі і скрыні ), гонту, а ў некаторых мясцовасцях нават у будаўніцтве.
Каштоўнымі якасцямі драўніны вялікая даўжыня трахеіды і нязначная смалістасць, што дае магчымасць выкарыстоўваць яе ў папярова-цэлюлознай прамысловасці. Драўніна піхты змяшчае каля 60 % цэлюлозы, смалы ў ёй у 22,5 разоў менш, чым у драўніне елі. Прамысловы выхад цэлюлозы з драўніны піхты роўны 37 %.
З ігліцы, галінак і шышак піхты атрымліваюць каштоўны эфірны алей. Выхад алею з ігліцы 1,3-2,3 %, а з маладых галінак 0,61,1 %. Галоўная складовая частка эфірнага алею — барнілацэтат (30-40 %), які з’яўляецца сыравінай для сінтэзу медыцынскай камфоры, што па сваім дзеянні на арганізм раўнацэнная той, якая здабываецца з камфоравага дрэва (Cinnamomum camphora).
Піхтавы эфірны алей выкарыстоўваюць у парфумернай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці, з яго вырабляюць тэхнічную камфару, якую выкарыстоўваюць пры вытворчасці цэлулоіду. 3 ігліцы піхты вырабляюць таксама канцэнтрат супрацьцынготнага вітаміну C.
З ігліцы атрымліваюць эфірны піхтавы алей, які выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах.
У навуковай медыцыне ўжываюць эфірны алей і жывіцу піхты. Эфірны алей піхты ўжываюць часам для удыхання пры захворваннях дыхальных шляхоў, а таксама для ўцірання пры рэўматызме. У народнай медыцыне маладыя хваінкі і пупышкі піхты выкарыстоўваюць супраць цынгі, для лячэння рэўматызму, а таксама як мачагонны сродак.
Як дэкаратыўная расліна рэкамендуецца для адзіночных і групавых пасадак у парках і лесапарках удалечыні ад прамысловых аб’ектаў, паколькі яна не вытрымлівае газаў. Піхта белая маё дэкаратыўныя формы; пірамідальную, калонападобную, ніцую, пярэстую і залацістую. Было першым дрэвам, якое выкарыстоўвалася ў якасці каляднай елкі. Да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца, у прыватнасці на захадзе Украіны, для ўпрыгожвання памяшканняў падчас навагодніх і калядных святаў.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |