Піяніст (фільм, 2002)

ПіяністM:
англ.: The Pianist
Жанр музычны фільм[d], драматычны фільм[3][4][…], біяграфічны фільм, гістарычны фільм, ваенны фільм[d] і экранізацыя кнігі[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія StudioCanal[d], Canal+, Babelsberg Studio[d][12], RP Productions[d][12], Heritage Film[d][12] і Runteam Productions[d][12]
Працягласць 148,7 хв.[13]
Бюджэт 35 000 000 $
Зборы 120 072 577 $[14] і 32 572 577 $[14]
Краіна
Мова нямецкая, англійская, руская і французская
Год 24 мая 2002[1], 24 кастрычніка 2002[2] і 2002
IMDb ID 0253474
Афіцыйны сайт (англ.)

«Піяніст» (англ.: The Pianist) — гістарычны драматычны фільм 2002 года рэжысёра Рамана Паланскага, шаснаццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Карціна заснавана на мемуарах «Пагібель горада[pl]» польска-яўрэйскага піяніста Уладыслава Шпільмана[pl]. Адаптацыяй кнігі займаўся брытанскі драматург Рональд Харвуд[en]. Галоўную ролю выканаў Эдрыен Броўдзі. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі, Польшчы, Германіі і Вялікабрытаніі[15].

Прэм’ера фільма адбылася 24 мая 2002 года ў межах конкурснай праграмы 55-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася галоўнай узнагароды — «Залатой пальмавай галіны». У шырокі пракат фільм выйшаў у верасні 2002 года. Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, якія хвалілі рэжысуру Паланскага, ігру Броўдзі і сцэнарый Харвуда. На 75-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар»[en] фільм быў адзначаны трымя статуэткамі: за Найлепшую рэжысуру, Найлепшы адаптаваны сцэнарый[en] і Найлепшую мужчынскую ролю. Таксама фільм атрымаў сем прэмій «Сезар» і дзве прэміі «BAFTA»

Варшава, верасень 1939 года. 27-гадовы польска-яўрэйскі піяніст Уладыслаў Шпільман[pl] іграе ўжывую на радыё накцюрн Шапэна. Пачынаецца бамбёжка, але Шпільман працягвае іграць. Толькі калі чарговы выбух выбівае шкло ў студыі, піяніст ратуецца. Неўзабаве пасля ўварвання Германіі ў Польшчу, Англія і Францыя абвяшчаюць вайну Германіі. Спадзеючыся на хуткую перамогу, Шпільман з сям’ёй радуюцца новым саюзнікам, але абяцаная дапамога не прыходзіць. Баі доўжацца крыху больш за месяц, і нямецкая і савецкая арміі цалкам акупуюць Польшчу. Варшава становіцца часткай кантраляванага нацыстамі генерал-губернатарства. Пасля капітуляцыі Варшавы немцы ўводзяць шэраг абмежаванняў у дачыненні да яўрэйскага насельніцтва, ім забараняюць працаваць або валодаць бізнесам, прымушаюць насіць сінія павязкі з Зоркай Давіда. Ім нават забараняюць наведваць паркі і кавярні і хадзіць па тратуарах. Шпільман разам са сваёй сям’ёй: бацькамі, дзвюма сёстрамі і братам, перажывае шэраг прыніжэнняў. Пазбаўленыя сродкаў да існавання, яны паступова распрадаюць усю сваю маёмасць — карціны, срэбра, мэблю і самы вялікі скарб мастака — фартэпіяна.

У лістападзе 1940 года Шпільмана і яго сям’ю выганяюць з дому ў ізаляванае і перанаселенае Варшаўскае гета, дзе ўмовы толькі пагаршаюцца. Людзі галадаюць, ахова СС жорсткая, галодныя дзеці кінутыя, паўсюль валяюцца трупы. Аднойчы Шпільманы становяцца сведкамі таго, як эсэсаўцы забілі ўсю сям’ю ў кватэры насупраць падчас аблавы, у тым ліку выкінулі пажылога чалавека ў інвалідным вазку у акно чацвёртага паверха.

16 жніўня 1942 года Шпільмана і яго сям’ю збіраюцца перавезці ў лагер смерці Трэблінка ў межах аперацыі «Рэйнхард»[en]. У апошні момант перад пасадкай на «цягнік смерці» Шпільмана ратуе сябар з яўрэйскай паліцыі. Шпільман вяртаецца ў апусцелае гета і некалькі гадзін хаваецца са знаёмым пад сцэнай рэстарана, дзе яшчэ нядаўна працаваў. Пасля гэтага яны трапляюць на будоўлю, дзе працуюць чорнарабочымі пад наглядам нацыстаў. Там Уладыслаў даведваецца пра будучае яўрэйскае паўстанне. Рызыкуючы жыццём, ён дапамагае супраціўленню ў кантрабандзе зброі ў гета. Аднойчы Уладыслаў заўважае на вуліцы жанчыну, з мужам якой ён працаваў на радыё да вайны. Пры іх дапамозе яму ўдаецца збегчы з будоўлі. Яму дазваляюць пераначаваць і здымаюць кватэру ў нямецкім раёне, проста насупраць Варшаўскага гета.

У красавіку 1943 года Шпільман назірае са свайго акна за тым, як разгортваецца паўстанне ў Варшаўскім гета, якому ён дапамагаў і якое ў выніку правалілася. Аднойчы да яго прыходзіць чалавек, які паведамляе, што яго сяброў, якія знялі кватэру, арыштавалі, і раіць Шпільману ўцякаць. Шпільман, нягледзячы на гэта, застаецца, але больш да яго ніхто не прыходзіць і не прыносіць ежы. У пошуках рэшткаў ежы ён абшуквае шафы і выпадкова разбівае посуд. Громкі гук прыцягвае ўвагу суседкі, якая лічыла, што кватэра пустуе. Яна грукаецца ў дзверы, але Уладыслаў тоіцца. Пазней ён збірае рэчы і спрабуе ціха пакінуць кватэру, але суседка пільнуе яго ля ўваходу. Жанчына спрабуе перашкодзіць яму, падняўшы лямант «Жыд! Жыд! Не дайце яму сысці!», але Шпільману ўдаецца ўцячы.

Ён адпраўляецца па адрасе, які яму далі сябры на самы экстранны выпадак — па гэтым адрасе жыве даўняя прыхільніца яго таленту. Яна і яе муж здымаюць чарговую кватэру проста насупраць нямецкага шпіталю і камендатуры са словамі, што гэта «логава льва, але бяспечней месца няма». У новай кватэры ёсць фартэпіяна, і Уладыслава з вялікай моцай цягне сыграць. Але ён не можа гэтага зрабіць, каб не раскрыць сваё прыбежышча. Дзякуючы таму, што Шпільман — нацыянальная знакамітасць, знаходзяцца тыя, хто гатовы яму дапамагаць, але вядомасць усё ж не абараняе яго ад здрады: тэхнік з польскага радыё, які прыносіць яму ежу, з’яўляецца ўсё радзей і радзей, а потым і зусім збягае з грашыма, сабранымі на выратаванне Уладыслава яго сябрамі і прыхільнікамі. Шпільман хварэе на жаўтуху і ляжыць адзін у пустой кватэры, без дапамогі і лекаў. Выратаваўшая яго жанчына і яе муж знаходзяць яго ў паўмёртвым стане і спешна выклікаюць лекара. Самі яны змушаны пакінуць горад, пасля чаго Уладыслаў застаецца зусім адзін у знішчанай немцамі Варшаве.

У 1 жніўня 1944 года пачынаецца Варшаўскае паўстанне. Армія Краёва атакуе нямецкі будынак насупраць схованкі Шпільмана. Немцы прыцягваюць танкі і войска для падаўлення паўстання. У дом, дзе хаваецца Уладыслаў, трапляюць два танкавыя снарады; адзін з іх узрываецца проста ў кватэры. Яму з цяжкасцю ўдаецца ўратавацца і схавацца спачатку ў пакінутым шпіталі, а потым і ў разбураным горадзе, дзе не засталося ні жывой душы, ні ежы, ні вады.

Шпільман пасяляецца ў найбольш ацалелым будынку і там знаходзіць слоік кансерваваных агуркоў[pl], але не можа яе адкрыць ад слабасці. У пошуках інструмента ён вечарам спускаецца на першы паверх і сутыкаецца з нямецкім афіцэрам. Немец настроены цалкам міралюбіва і, даведаўшыся, што Шпільман — піяніст, просіць сыграць яму. Шпільман выконвае шапэнаўскую «Баладу № 1 соль мінор». Немец разумее, што Шпільман — яўрэй, які хаваецца ў доме на гарышчы. Сыходзячы, ён пытаецца, ці ёсць у яго ежа, у адказ Уладыслаў паказвае слоік з агуркамі. Раніцай немцы ўладкоўваюць у гэтым жа будынку штаб, пазней немец таемна прыносіць хлеб, варэнне і кансервавы нож.

Праз некаторы час нямецкі штаб эвакуіруецца. Немец прыходзіць развітацца са Шпільманам, перадае чарговы пакет з ежай і ўжо ў дзвярах, заўважаючы, што піяніст захутаны ў брудныя анучы, аддае яму свой зімовы шынель. Ён пытаецца імя піяніста, і даведваецца, што яго прозвішча Шпільман («Spielmann» па-нямецку азначае «музыкант»). Неўзабаве Варшаву вызваляюць савецкія войскі. Шпільмана ў афіцэрскім шынялі спачатку прымаюць за немца, але ўрэшце яму ўдаецца пераканаць людзей, што ён паляк.

У канцы фільма нам паказваюць нямецкіх ваеннапалонных, у тым ліку і афіцэра, які дапамагаў Шпільману. Міма пункта часовага размяшчэння праходзяць былыя зняволеныя канцлагера. Адзін з іх падыходзіць да агароджы і пачынае абурацца, што ў яго адабралі самае дарагое — яго скрыпку. Афіцэр пытаецца ў музыканта, ці ведае ён Шпільмана, і, атрымаўшы станоўчы адказ, паведамляе, што ён дапамог Шпільману выжыць. Але савецкі салдат адганяе музыканта перш, чым ён паспявае пачуць прозвішча немца. Пазней прыяцель Шпільмана расказвае яму пра сустрэчу, і той прыязджае на месца лагера, але застае пустое месца, але, паколькі прозвішча выратавальніка ён не ведае, то нічым не можа яму дапамагчы.

У канцы паведамляецца, што немца клікалі Вільм Хозенфельд і ён памёр у 1952 годзе ў савецкім лагеры для ваеннапалонных. Рэшту жыцця Шпільман пражыў у Варшаве і памёр ва ўзросце 88 гадоў.

Акцёрскі склад

[правіць | правіць зыходнік]
   Эдрыен Броўдзі   –   Уладыслаў Шпільман[pl]
   Томас Крэчман[en]   –   Вільгельм Хозенфельд
   Фрэнк Фінлей[en]   –   Самуіл Шпільман, бацька Уладыслава
   Морын Ліпман[en]   –   Эдварда Шпільман, маці Уладыслава
   Эмілія Фокс?!   –   Дарота
   Эд Стопард[en]   –   Хенрык Шпільман
   Джулія Рэйнер[en]   –   Рэгіна Шпільман
   Джэсіка Кейт Меер[en]   –   Халіна Шпільман
   Ронан Вайберт[en]   –   Анджэй Багуцкі[en]
   Рут Плэт[en]   –   Яніна Багуцка
   Эндру Цірнан[en]   –   Шалас
   Міхал Жэброўскі[en]   –   Юрэк
   Рой Смайлс[en]   –   Іцхак Хелер
   Рычард Райдынгс[en]   –   містэр Ліпа
   Дэніел Кальтаджыроне[en]   –   Маёрэк, вязень канцлагера Трэблінка
   Валянцін Пелка[en]   –   муж Дароты
   Збігнеў Замахоўскі   –   кліент, які правярае манеты

Музычным суправаджэннем кінакарціны паслужылі пераважна творы класічных аўтараў. Так, усе кампазіцыі афіцыйнага саўндтрэка апроч адной — класічныя творы Фрыдэрыка Шапена, выкананыя польскім піяністам Янушам Алейнічкам[en]. Арыгінальную тэму да фільма напісаў кампазітар Войцех Кіляр. У фільме таксама гучыць шэраг кампазіцый, якія не ўвайшлі ў афіцыйны саўндтрэк, сярод якіх творы Бетховена, Баха і іншых[16].

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 57 кінаўзнагародамі і яшчэ 74 намінацыямі[17].

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Спасылкі
Канскі кінафестываль 15-26 мая 2002 «Залатая пальмавая галіна» «Піяніст» Перамога [18]
Залаты глобус 19 студзеня 2003[en] Найлепшы кінафільм — Драма[en] «Піяніст» Намінацыя [19]
Найлепшы акцёр у кінафільме — Драма[en] Эдрыен Броўдзі Намінацыя
Сезар 22 лютага 2003 Найлепшы фільм «Піяніст» Перамога [20]
Найлепшая рэжысура Раман Паланскі Перамога
Найлепшы акцёр Эдрыен Броўдзі Перамога
Найлепшая адаптацыя[en] Рональд Харвуд[en] Намінацыя
Найлепшая аператарская праца[en] Павел Эдэльман Перамога
Найлепшы мантаж[en] Эрвэ дэ Люз[en] Намінацыя
Найлепшы гук[en] Жан-Мары Бландэль[fr], Жэрар Хардзі[fr], Дзін Хамфрыс[fr] Перамога
Найлепшая музыка Войцех Кіляр Перамога
Найлепшыя касцюмы[en] Анна Беджыцка-Шэпард[en] Намінацыя
Найлепшыя дэкарацыі[en] Алан Старскі[en] Перамога
BAFTA 23 лютага 2003[en] Найлепшы фільм[en] «Піяніст» Перамога [21]
Прэмія Дэвіда Ліна за дасягненні ў рэжысуры[en] Раман Паланскі Перамога
Найлепшы акцёр[en] Эдрыен Броўдзі Намінацыя
Найлепшы адаптаваны сцэнарый[en] Рональд Харвуд Намінацыя
Найлепшая аператарская праца[en] Павел Эдэльман Намінацыя
Прэмія Энтані Асквіта за арыгінальную музыку да фільма[en] Войцех Кіляр Намінацыя
Найлепшы гук[en] Жан-Мары Бландэль, Дзін Хамфрыс, Жэрар Хардзі Намінацыя
Оскар 23 сакавіка 2003[en] Найлепшы фільм «Піяніст» Намінацыя [22]
Найлепшая рэжысура Раман Паланскі Перамога
Найлепшая мужчынская роля Эдрыен Броўдзі Перамога
Найлепшы адаптаваны сцэнарый[en] Рональд Харвуд Перамога
Найлепшая аператарская праца[en] Павел Эдэльман Намінацыя
Найлепшы дызайн касцюмаў[en] Анна Беджыцка-Шэпард Намінацыя
Найлепшы мантаж[en] Эрвэ дэ Люз Намінацыя
  1. http://www.gettyimages.co.uk/detail/news-photo/55th-cannes-film-festival-stairs-of-the-pianist-in-cannes-news-photo/113935273
  2. http://www.kinokalender.com/film3615_der-pianist.html Праверана 17 снежня 2017.
  3. а б http://www.metacritic.com/movie/the-pianist Праверана 14 красавіка 2016.
  4. а б в г д е ё http://www.ofdb.de/film/23108,Der-Pianist Праверана 14 красавіка 2016.
  5. а б в https://www.siamzone.com/movie/m/1213 Праверана 14 красавіка 2016.
  6. а б http://www.sinemalar.com/film/582/piyanist Праверана 14 красавіка 2016.
  7. а б в г д е ё ж з і к л europeanfilmawards.eu Праверана 8 мая 2021.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  9. http://stopklatka.pl/film/pianista Праверана 14 красавіка 2016.
  10. а б в г д е ё ж http://www.imdb.com/title/tt0253474/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.
  11. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=28359.html Праверана 14 красавіка 2016.
  12. а б в г https://web.archive.org/web/20190720125139/https://www.europeanfilmacademy.org/2002.100.0.html Праверана 16 снежня 2019.
  13. https://www.bbfc.co.uk/release/the-pianist-q29sbgvjdglvbjpwwc0zmzq1nta
  14. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 16 чэрвеня 2022.
  15. The Pianist (2002) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 12 жніўня 2022.
  16. The Pianist (2002) — Soundtracks (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 жніўня 2022.
  17. The Pianist — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 12 жніўня 2022.
  18. Diane Del Ghingaro. Palme d'or: the 2000s (англ.). Сайт Канскага кінафестывалю (8 мая 2020). Праверана 12 жніўня 2022.
  19. Winners & Nominees 2003 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Залаты глобус». Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 12 жніўня 2022.
  20. La Cérémonie des César 2003 (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 12 жніўня 2022.
  21. Film in 2003 (англ.). Сайт прэміі «BAFTA». Праверана 12 жніўня 2022.
  22. The 75th Academy Awards — 2003 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 12 жніўня 2022.