Равіга
| ||||||||||||||||||||||||
Равіга (італ.: і вен.: Rovigo) — горад у італьянскай вобласці Венецыя, на канале Адыджата, на паўдарозе паміж Ферарай (паўднёвей) і Падуяй (паўночней), адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.
Заступнікам горада лічыцца святы Беліна. Свята горада — 26 лістапада.
Упершыню згаданы пад назвай Радыга ў 838 годзе. Пасля разбурэння старажытнай Адрыі мадзьярамі (920) сюды перабраўся мясцовы біскуп і заняўся ўмацаваннем паселішча. У Сярэднія вякі — валоданне феадальных кіраўнікоў з суседняга Эстэ. У 1482 г. перайшоў з рук Ферары да Венецыянскай рэспублікі, а пасля яе падзення (1797) — да Габсбургаў. Напалеон даў тытул герцага Равіга свайму фаварыту Савары.