Радыялогія (ад. радыё + стар.-грэч.: λόγος, логас — слова)— вобласць медыцыны, якая вывучае дзеянне іанізуючага выпраменьвання на арганізм чалавека і магчымасці яго прымянення ў лячэбных (радыетэрапія) і дыягнастычных (радыедыягностыка) мэтах[1].
У Беларусі даследаваннямі ў галіне радыялогіі займаюцца РНПЦ Анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, кафедра прамянёвай дыягностыкі і радыетэрапіі БДМУ, БелМАПА. Сельскагаспадарчай радыялогіяй займаюцца Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і Інстытут радыялогіі НАН Беларусі.