Разборы

Разборы

Rasbora borapetensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rasbora Bleeker, 1859


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163745
NCBI  27710

Разборы[1] (Rasbora) — род прамянёвапёрых рыб сямейства карпавыя (Cyprinidae).

Мірныя, зграйныя, пераважна рухомыя рыбы, ва ўмовах акварыума трымаюцца ў верхнім і сярэднім пластах вады. У большасці відаў цела выцягнута ў даўжыню[1], некаторыя віды з больш кароткім і параўнальна высокім целам, крыху пляскатым з бакоў. Рот канчатковы, хваставы плаўнік дзвюхлопасцевы.

Даўжыня ў акварыумах 2,5 — 4 см[1].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе жывуць у вадаёмах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Інданезіі, Філіпінскіх астравоў[1]. Некалькі відаў жывуць у Афрыцы.

Разборы — шырока распаўсюджаныя і адносна непатрабавальныя акварыумныя рыбы.

  1. а б в г Разборы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 345