Шматгадоваятравяністая апушаная расліна вышынёй 5—30 см. Сцяблы ўзыходныя. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, сядзячае, з зубчастым краем. Кветкі белыя, з чатырма пялёсткамі, у гронкападобных суквеццях. Плод — стручок.
Існуюць садовыя формы з махрыстымі і ружовымі кветкамі.