Райнхард Генцэль | |
---|---|
ням.: Reinhard Genzel | |
Род дзейнасці | астраном, выкладчык універсітэта, астрафізік, навуковец |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1952[1] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ludwig Genzel[d][2] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія Жуля Жансена[d] (2000) Tycho Brahe Medal[d] (2012) Stern–Gerlach Medal[d] (2003) прэмія Бальцана[d] (2003) прэмія Харві (2014) прызавая лекцыя Петры[d] (2005) Herschel Medal[d] (2014) медаль Карла Шварцшыльда[d] (2011) прэмія імя Лейбніца[d] (1990) медаль Альберта Эйнштэйна[d] (2007) прэмія Шаа па астраноміі[d] (2008) Q126728033? (16 кастрычніка 2023) Q126888916? (2014) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Райнхард Генцэль (ням.: Reinhard Genzel; нар. 24 сакавіка 1952, Бад-Гомбург, ФРГ) — нямецкі вучоны-астрафізік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2020). Член Леапальдзіны (2002), замежны член Французскай акадэміі навук (1998), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2000), Лонданскага каралеўскага таварыства (2012).
Сын прафесара фізікі цвёрдага цела Людвіга Генцэля (1922—2003).
Вучыўся ў Фрайбургскім універсітэце і Бонскім універсітэце. У 1975 годзе скончыў Бонскі ўніверсітэт. У 1978 годзе абараніў дзве дысертацыі доктара філасофіі ў Бонскім універсітэце і ў Радыёастранамічным інстытуце Макса Планка. Затым працаваў у ЗША. У 1986 г. вярнуўся ў ФРГ, дзе стаў працаваць у Таварыстве Макса Планка, у 1988 годзе стаў прафесарам у Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна. З 1999 года таксама выкладае ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 2010 годзе ўзначаліў Інстытут пазаземнай фізікі таварыства Макса Планка. Член Баварскай акадэміі навук (2003), сапраўдны член Амерыканскага фізічнага таварыства (1985).
Займаецца стварэннем прыбораў для інфрачырвонай і субміліметровай астраноміі. У тым ліку ўдзельнічаў у распрацоўцы Very Large Telescope, Infrared Space Observatory, касмічнай абсерваторыі Гершэль. Яго навуковая група ў сярэдзіне 1990-х гадоў выявіла вярчальны рух зорак у цэнтры Млечнага шляху вакол масіўнага аб’екта, магчыма чорнай дзіркі. Незалежна ад яго такія ж вынікі былі атрыманы групай Андрэа Геза ў Абсерваторыі Кека, за што абодва навукоўцаў атрымалі Нобелеўскую прэмію. Таксама вывучае эвалюцыю галактык і фарміраванне зорак.