У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Галоўчанка .
Рама́н Алякса́ндравіч Гало́ўчанка (нар. 10 жніўня 1973 ) — беларускі дыпламат і дзяржаўны дзеяч . Прэм’ер-міністр Беларусі з чэрвеня 2020 па сакавік 2025 года. З 10 сакавіка 2025 года — старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
У 1996 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю».
У 1997—2002 гадах — галоўны спецыяліст Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь . У 2002—2005 гадах — намеснік начальніка аддзела Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь . У 2005—2006 гадах — галоўны саветнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь . У 2006—2009 гадах — галоўны саветнік аддзела супрацоўніцтва ў сферы міжнароднай бяспекі, галоўны саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь . З ліпеня 2009 па снежань 2009 года — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча . Са снежня 2009 па красавік 2013 года — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь . З 22 красавіка 2013 да 2018 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. З 2018 па чэрвень 2020 года — старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь .
4 чэрвеня 2020 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Беларусі.
У чэрвені 2022 года Галоўчанка трапіў у санкцыйны спіс Канады[ 4] .
10 сакавіка 2025 года быў вызвалены ад пасады прэм’ер-міністра і прызначаны старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[ 5] .
Валодае англійскай , арабскай , нямецкай і польскай мовамі.
Старшыня Прэзідыум Члены
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства 20 кастрычніка 1992 11 ліпеня 1999
Паслы
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Дзяржаве Катар
Пачатак дыпадносін Адкрыццё пасольства 16 студзеня 1996 ?
Паслы
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Дзяржаве Кувейт
Паслы
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Каралеўстве Саудаўская Аравія
Паслы
Генеалогія і некрапалістыка