| ||||||||||||
Рапіна (эст.: Räpina) — горад на паўднёвым усходзе Эстоніі ў павеце Пылвамаа. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам воласці Рапіна.
Размешчаны на рацэ Выханду, за 6 км ад яе ўпадзення ў Пскоўскае возера.
У XVIII стагоддзі мыза Рапін (ням. Rappin) належала дваранскаму сямейству Лёвенвольдэ, у XIX стагоддзі перайшла ва ўласнасць сямейства Рыхтэраў, пры якіх у 1842 годзе быў пабудаваны галоўны будынак у стылі класіцызму. Пейзажны парк разбіў Вальтэр Энгельгарт.
У 1950—1962 гадах Рапіна быў цэнтрам Рапінаскага раёна.
У Рапіна працуе адна з найстарэйшых дзеючых папяровых фабрык Еўропы, а таксама школа садаводства.