Раўль Бот

Раўль Бот
Дата нараджэння 24 верасня 1923(1923-09-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 2005(2005-12-20)[3][1][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера дыферэнцыяльная геаметрыя[8][9], тапалогія[8] і геаметрыя[10]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Рычард Дафін[d][13]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раўль Бот (англ.: Raoul Bott; 24 верасня 1923, Будапешт, Венгрыя — 20 студзеня 2005, Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі матэматык. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1964), замежны член Французскай акадэміі навук (1995), Лонданскага каралеўскага таварыства (2005).

Нарадзіўся ў Венгрыі, але пасля нараджэння яго сям’я пераехала ў Чэхаславакію, адкуль пад пагрозай нацысцкай акупацыі пераехала ў Канаду. Служыў у канадскіх часцях у Еўропе падчас Другой сусветнай вайны. Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Мак-Гіла ў Манрэалі, затым пераехаў у ЗША. Спачатку працаваў у галіне тэарэтычнай электратэхнікі, затым заняўся чыстай матэматыкай, дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй і асабліва алгебраічнай тапалогіяй. З 1949 года супрацоўнік Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане. Працаваў у тэорыі гаматопій груп Лі, выкарыстоўваючы метады тэорыі Морса, дзе ўвёў функцыі Морса — Бота. Створаная Майклам Ацья тапалагічная K-тэорыя зацікавіла Бота і ён шмат гадоў супрацоўнічаў з Ацья, спачатку ў даследаванні перыядычнасці ў K-тэорыі, затым у абагульненні тэарэм аб нерухомых пунктах, дзе галоўнымі вынікамі былі так званая «тэарэма Вудс-Хоўла», месцы правядзення канферэнцыі (Вудс-Хоўл) і тэарэма Ацьі — Бота аб нерухомым пункце. У далейшым яны супрацоўнічалі ў пошуках абагульнення вынікаў Пятроўскага аб гіпербалічных ураўненнях у частковых вытворных і ў матэматычнай фізіцы (тэорыя калібровачных палёў). Таксама вядомая тэарэма Барэля — Бота — Вейля ў тэорыі прадстаўленняў груп Лі.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Raoul Bott // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г http://www.nytimes.com/2006/01/08/national/08bott.html
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119134136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #119134136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Czech National Authority Database Праверана 29 ліпеня 2023.
  7. Find a Grave — 1996.
  8. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  9. а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  10. Czech National Authority Database Праверана 10 мая 2023.
  11. https://www.ias.edu/scholars/raoul-bott
  12. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  13. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.