Роберт Лі Сцюарт | |
---|---|
Robert Lee Stewart | |
Краіна: | Злучаныя Штаты Амерыкі |
Спецыяльнасць: | лётчык-выпрабавальнік |
Воінскае званне: | brigadier general[d] |
Экспедыцыі: | STS-41-B, STS-51-J |
Дата нараджэння: | 13 жніўня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Лі Сцюарт (англ.: Robert Lee Stewart; нар. 13 жніўня 1942, Вашынгтон) — амерыканскі пілот, лётчык-выпрабавальнік, астранаўт, генерал.
Нарадзіўся ў горадзе Вашынгтон, акруга Калумбія, ЗША. У 1960 годзе скончыў сярэднюю школу (Hattiesburg High School) у горадзе Гётысберг, штат Місісіпі[1]. У 1964 годзе скончыў Універсітэт Паўднёвай Місісіпі (University of Southern Mississippi) і атрымаў ступень бакалаўра па матэматыцы[1]. У маі 1964 года Сцюарт пачаў службу ў арміі ЗША. У жніўні 1979 года ён далучыўся да НАСА. Яго тэхнічныя абавязкі былі тэставанне і распрацоўка сістэм кіравання палётам для STS-1.
У касмічную прастору адправіўся два разы: 3—11 лютага 1984 года з В. Брандам, Р. Гібсанам, Б. Мак-Кандлесам і Р. Мак-Нэрам здзейсніў (як спецыяліст палёту) палёт на касмічным караблі «Спэйс шатл» (STS-41B «Чэленджэр»), а 3—11 лістапада 1985 года на STS-51J «Атланціс».
Здзейсніў два выхады ў адкрыты космас. Агульная працягласць палётаў: 12 сутак 1 гадзіна 2 хвіліны 45 секунд.