Роберт Сандэрсан Малікен | |
---|---|
англ.: Robert Sanderson Mulliken | |
| |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1986[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Samuel Parsons Mulliken[d] |
Род дзейнасці | фізік, хімік-тэарэтык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізічная хімія, арганічная хімія і тэарэтычная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уільям Харкінс[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роберт Сандэрсан Малікен (англ.: Robert Sanderson Mulliken; 7 чэрвеня 1896, Ньюберыпорт, Масачусетс — 31 кастрычніка 1986, Арлінгтан, Вірджынія) — амерыканскі фізік і хімік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1966).
Скончыў школу ў Ньюберыпорце ў 1913 годзе і паступіў у Масачусецкі тэхналагічны інстытут, здолеўшы выйграць стыпендыю на навучанне (як і яго бацька). Спецыялізаваўся ў хіміі. Яшчэ студэнтам апублікаваў першую навуковую працу, прысвечаную сінтэзу арганічных хларыдаў. Вучачыся ў інстытуце, Малікен яшчэ не быў упэўнены, што абярэ навуковую дзейнасць, таму вывучаў таксама хімічную тэхналогію і нават наведваў хімічныя заводы ў Масачусетсы і Мэне. У 1917 годзе атрымаў ступень бакалаўра па хіміі.
Акрамя Нобелеўскай прэміі, Малікен быў узнагароджаны Амерыканскім хімічным таварыствам медалём Гілберта Ньютана Люіса (1960), медалём Тэадора Уільяма Рычардса (1960), узнагародай Петэра Дэбая па фізічнай хіміі (1963) і медалём Уіларда Гібса (1965). Ён быў членам амерыканскай Нацыянальнай акадэміі навук (1936), Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, а таксама замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства (1967). Малікену былі прысуджаны ганаровыя ступені Калумбійскага, Маркецкага, Кембрыджскага і Стакгольмскага ўніверсітэтаў.