Роберт Шылер | |
---|---|
англ.: Robert James Shiller | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1946[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, пісьменнік, педагог, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][3] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Франка Мадыльяні і Джордж Акерлоф |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | econ.yale.edu/~shiller |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Роберт (Боб) Джэймс Шылер (анг.: Robert James «Bob» Shiller, нар. 29 сакавіка 1946[1][2][…], Дэтройт, Мічыган) — амерыканскі вучоны-эканаміст, аўтар папулярных кніг па эканоміцы. У цяперашні час — прафесар эканомікі імя Артура М. Оукена (анг.: the Arthur M. Okun Professor of Economics) Ельскага ўніверсітэта і навуковы супрацоўнік Ельскага міжнароднага цэнтра па фінансах (анг.: the Yale International Center for Finance) пры Ельскай школе менеджменту. З 1980 года — навуковы супрацоўнік Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы за 2013.
Вядомы сваімі даследаваннямі ў галіне эканамічнай тэорыі фінансаў і, у асаблівасці, у паводніцкіх фінансах. Апублікаваў больш за 200 работ, напісаў пяць кніг, у тым ліку бестселер «ірацыянальны аптымізм» (Princeton UP , 2009 у суаўтарстве з Джорджам Акерлофам). Галоўным фактарам у працах Шылера, прысвечаных кіраванню рызыкай ў многіх галінах эканомікі і фінансаў, з’яўляецца валацільнасць — паняцце, якое выкарыстоўваецца для абазначэння ўсяго, што адбываецца нечакана. Ён таксама прапанаваў новыя фінансавыя інструменты для хэджавання рызык, звязаных з жыллём, працоўным прыбыткам, ваганнямі ВУП і занятасці ў эканоміцы.