Рожа Домашцына | |
---|---|
в.-луж.: Róža Domašcyna | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | в.-луж.: Róža Chěžkec |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, перакладчыца |
Мова твораў | верхнялужыцкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Ганны Зэгерс[d] (1998) |
Узнагароды |
прэмія імя Якуба Чышынскага (1995) |
Ро́жа До́машцына (в.-луж.: Róža Domašcyna, 11 жніўня 1952, Серняны, Верхняя Лужыца, Германія) — лужыцкая паэтка. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.
Нарадзілася 11 жніўня 1951 года ў лужыцкай вёсцы Серняны (Цэрна). З 1968 па 1972 год працавала ў рэдакцыі лужыцкага дзіцячага часопіса «Płomjo» і штодзённай газеце «Nowa Doba» (сёння — «Serbske Nowiny»). З 1970 года стала публікаваць свае вершы ў лужыцкім перыядычным друку. З 1979 года вучылася ў Бергбаў. З 1984 года працавала сакратаром і справаводам у вёсцы Горнікецы (Кнапенроде). З 1985 года па 1989 год вучылася ў Лейпцыгскім літаратурным інстытуце. З 1990 года з'яўляецца вольным пісьменнікам.
У 1994 годзе была ўдастоена за свае творы літаратурнай прэміі горада Фельбах і ў 1995 годзе — літаратурнай прэміі імя Якуба Чышынскага[1].
Піша на верхнялужыцкай мове.