Рутэнія (лац.: Ruthenia) — адна з сярэдневяковых лацінскіх назваў Русі, нароўні з Russia, Ruscia, Roxolania і іншымі.[1] Экзонім.
Пасля ўваходжання зямель Русі у склад Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага назва ўжывалася для абазначэння ўсходнеславянскіх і праваслаўных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, якія цяпер адпавядаюць Беларусі і Украіне[2][3]. Бліжэй да сучаснасці, усё болей асацыявалася з Украінай і ўкраінцамі, напрыклад Рускае ваяводства і Вялікае Княства Рускае.
Узыходзіць да антычнай назвы кельцкага племя рутэнаў (лац.: Ruteni), якая праз сугучнасць заходнееўрапейскімі кніжнікамі перанесена на Русь.