«Рыгале́та» (італ.: Rigoletto) — опера італьянскага кампазітара Джузэпэ Вердзі ў 3 дзеях, лібрэта Ф. М. П'явэ. Прэм'ера — Венецыя, тэатр «Фенічэ»; 11 сакавіка 1851.
Стварэнне оперы стала пачаткам сталага этапу ў творчасці кампазітара. У яе аснове ляжыць драма Віктора Гюго «Кароль забаўляецца» (фр.: Le Roi s'amuse), якая ў свой час была забаронена для пастановак. Каб дамагчыся дазволу ад аўстрыйскай цэнзуры, аўтары некалькі змянілі твор: Францыск I, кароль Францыі, стаў герцагам Мантуанскім, адпаведна змянілі імёны іншых персанажаў. Герцаг таксама падыходзіў для вобразу легкадумнага і распешчанага кіраўніка, кантрастуе з бедным і бяздольным блазнам.
Вердзі адлюстроўвае персанажаў у пастаянным развіцці і руху: блазан Рыгалета, які яшчэ нядаўна смяяўся з графа Мантэронэ, чыю дачку зганьбіў Герцаг, пасля адчувае такі ж адчай і сам ператвараецца ў бацьку, які перажыў гора ў сям'і.
Нечаканым аказаўся вобраз гарбуна на сцэне. Опера выклікала шмат спрэчак. У той час, калі пасля 1852 года твор ужо ставілі ў Вене, Будапешце, Празе і Лондане, прэм'ера ў Парыжы адбылася толькі ў 1857 годзе з-за пратэстаў Гюго, абуранага такой перапрацоўкай свайго твору.
Музыка оперы поўная глыбокага драматызму, яскрава кантрасная, псіхалагічна глыбокая. Кожны персанаж — завершаны вобраз, які патрабуе ад выканаўцы высокага вакальнага і сцэнічнага майстэрства. Завершаныя арыі непарыўна звязаны з драматычным дзеяннем на сцэне і па-за кантэкстам маюць іншае значэнне.
Персанаж
|
Голас
|
Выканаўца на прапрэм’еры 11 сакавіка 1851
|
Сярод іншых выканаўцаў
|
Сярод выканаўцаў на беларускай сцэне
|
Герцаг Мантуанскі
|
Тэнар
|
Рафаэле Міратэ
|
Аўрэліяна Перціле, Марыа Філіпескі, Сяргей Лемешаў, Іван Казлоўскі, Анатоль Арфёнаў, Анатоль Салаўяненка, Джузэпэ дзі Стэфана, Альфрэда Краус, Лучана Павароці, Пласіда Дамінга, Франка Банісолі, Раланда Вільясон
|
Ісідар Балоцін, Васіль Лапін, Валерый Глушакоў, Зіновій Бабій, Віктар Кірычэнка, Вячаслаў Полазаў, Аляксандр Рудкоўскі, Уладзімір Экнадыёсаў, Марат Грыгорчык, Сяргей Драбышэўскі, Іван Шупеніч, Сяргей Франкоўскі, Янаш Нялепа
|
Рыгалета
|
Барытон
|
Фелічэ Варэзі
|
Маціа Бацісціні, Леанард Уорэн, Альда Проці, Джузэпэ Тадэі, Ціта Гобі, Этарэ Басцьяніні, Корнел Мак-Нейл, Георг Отс, Інгвар Віксел, Роберт Мерыл, Шэрыл Мілнз, Раланда Панераі, Муслім Магамаеў, Руджэра Раймондзі, Леа Нучы, Пласіда Дамінга
|
Міхаіл Дзянісаў, Арсен Арсенка, Мікалай Сярдобаў, Мікалай Ворвулеў, Анатоль Генералаў, Барыс Казанцаў, Ігар Сарокін, Юрый Бастрыкаў, Аркадзь Саўчанка, Мікалай Майсеенка, Уладзімір Громаў
|
Джыльда
|
Сапрана
|
Тэрэзіна Брамбілья
|
Луіза Тэтрацыні, Антаніна Няжданава, Валерыя Барсава, Ірына Масленікава, Лілі Понс, Эрна Бергер, Амеліта Галі-Курчы, Біду Саё, Марыя Калас, Галіна Алейнічэнка, Анна Мофа, Раберта Петэрс, Рэната Скота, Эдзіта Груберава, Джоан Сазэрлэнд, Іляна Катрубас, Беверлі Сілз, Алена Сцяпанава
|
Ларыса Аляксеева, Дора Кроз, Тамара Пастуніна, Тамара Ніжнікава, Людміла Златава, Людміла Колас, Тамара Кучынская, Тамара Глаголева, Наталля Кастэнка, Вікторыя Курбацкая, Паўліна Елісеева, Алена Раеўская, Алена Шведава, Ганна Гур'ева, Таццяна Гаўрылава
|
Спарафучыле
|
Бас
|
Паола Даміні
|
Фёдар Шаляпін, Іва Вінка, Чэзарэ Сьепі, Марці Талвела, Феручча Фурланета
|
Алег Мельнікаў, Алег Гардынец
|
Маддалена
|
Кантральта
|
Анэта Казалоні
|
Вераніка Барысенка, Джульета Сіміяната, Ф'ярэнца Касота, Алена Абразцова
|
Наталля Руднева, Нагіма Галеева, Эльвіра Рыжановіч, Аксана Якушэвіч, Аксана Волкава
|
Джаванна
|
Мецца-сапрана
|
Лаура Саіні
|
Фядора Барбьеры
|
Ніна Казлова, Нагіма Галеева
|
Граф Мантэронэ
|
Барытон
|
Феліцыяна Понс
|
Плініо Клабасі, Руджэра Раймондзі, Інгвар Віксел
|
Аскольд Сухін, Васіль Кавальчук
|
Кавалер Марула
|
Барытон
|
Франчэска дэ Кунерт
|
|
Аляксандр Краснадубскі
|
Матэа Борса
|
Тэнар
|
Анджэла Джуліяні
|
|
Генадзь Чэпікаў, Міхаіл Пузанаў
|
Граф Чэпрана
|
Бас
|
Андрэа Беліні
|
|
|
Графіня Чэпрана
|
Мецца-сапрана
|
Луіджа Марселі
|
|
|
Афіцэр
|
Тэнар
|
|
|
|
Паж герцагіні
|
Мецца-сапрана
|
|
|
|
Кавалеры, дамы, пажы, слугі
|
Вядома пра некалькі пастановак і выкананняў оперы ў Беларусі (усе — у Мінску):
- 1890-91 — трупа А.Картавава пад кіраўніцтвам В. Сука
- 1893 — трупа І.Шумана
- 1897-98 — Таварыства оперных артыстаў пад кіраўніцтвам Г.Ізмайлава і Г.Шэйна (дырыжор К.Навацкі)
- 1898 — італьянская трупа пад кіраўніцтвам І.Гордзі
- 1899-90 — італьянская трупа Ф.Кастэлана
- 1903 — італьянская трупа Ф.Кастэлана
- 1906 — Кааператыўнае таварыства оперных сцэнічных дзеячаў пад дырэкцыяй Е.Бяляева
- 1935 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. І. Гітгарц, рэж. П. Златагораў, маст. С. Герштэйн)
- 1948 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. А. Брон, рэж. Б. Марвінаў, маст. С. Нікалаеў)
- 1968 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. Г. Дугашаў, рэж. Ю. Ужанцаў, маст. А. Грыгар’янц)
- 1981 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. А. Анісімаў, рэж. С. Сільніцкі, маст. Я. Ждан)
- 1994 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. А. Анісімаў, рэж. Ю. Аляксандраў, маст. Л. Ганчарова)
- 2014 — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ (дыр. В. Пласкіна, рэж. Н. Кунінгас, маст. А. Контэк)
Зноскі
- ↑ а б в г д е Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.