Рымскія канікулы

Рымскія канікулыM:
англ.: Roman Holiday
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d], кінакамедыя і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Paramount Pictures
Працягласць 118 хв.
Бюджэт 1 500 000 $
Зборы 12 000 000 $ і 3 000 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 1953, 10 снежня 1953[1], 27 жніўня 1953[2] і 2 верасня 1953[2]
IMDb ID 0046250
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Рымскія канікулы» (англ.: Roman Holiday) — амерыканская рамантычная камедыя з элементамі меладрамы 1953 года. Рэжысёр і прадзюсар Уільям Уайлер па літаратурным сцэнарыі Далтана Трамба. У галоўнай мужчынскай ролі Грэгары Пек, у галоўнай жаночай ролі Одры Хепбёрн. Першая значная роля Хепбёрн, якая прынесла актрысе прэмію «Оскар».

На цырымоніі 1954 года была ўручана і прэмія «Оскар» за лепшую літаратурную першакрыніцу. З-за «сімпатыі да камунізму» і «непавагі да Кангрэсу» (адмова сведчыць супраць калегаў) Далтана Трамба, які адседзеў год у турме, а затым быў уключаны ў «Чорны спіс Галівуду», ён працаваў інкогніта: яго імя нідзе не называлася і адсутнічала ў тытрах. Замест яго аўтарам сцэнарыя быў заяўлены Ян Мак-Лелан Хантэр, якому і ўручылі прэмію. Толькі ў 1993 годзе ўзнагарода была афіцыйна ўручана ўдаве Трамба. Толькі ў снежні 2011 года Гільдыя сцэнарыстаў ЗША вырашылася канчаткова закрыць гэтую гісторыю эпохі макартызму. У афіцыйнае апісанне фільма і ў тытры адноўленай версіі было ўнесена імя Далтана Трамба як аўтара літаратурнага сцэнарыя.

З моманту выхаду фільм не раз намінаваўся і ўзнагароджваўся прэстыжнымі кінематаграфічнымі ўзнагародамі. У 1999 годзе «Рымскія канікулы» ўнесены ў амерыканскі Нацыянальны рэестр фільмаў, «якія маюць асаблівае культурнае, гістарычнае або эстэтычнае значэнне».

  • Грэгары Пек — Джо Брэдлі, карэспандэнт «American News Service»
  • Одры Хепбёрн — прынцэса Ганна
  • Эдзі Альберт — Ірвін Радавіч, фатограф
  • Харкурт Уільямс — пасол у Італіі ад краіны, дзе кіруе бацька Ганны
  • Маргарэт Роўлінгс — графіня Верэберг, фрэйліна прынцэсы Ганны
  • Туліа Кармінаці — генерал Проўна
  • Ханс Хінрых — доктар Банаховен
  • Альфрэда Рыца — кіроўца таксі
  • Лаура Салары — сакратарка містэра Хенесі
  • Хартл Паўэр — містэр Хенесі, галоўны рэдактар «American News Service»
  • Клаўдыа Эрмелі — Джавані, наглядчык у доме
  • Паала Барбоні — прыбіральшчыца ў кватэры Брэдлі
  • Гарэла Горы — вулічная прадаўшчыца абутку
  • Паала Карліні — Марыа Дэлані, цырульнік

Эпізод без слоў фотамадэлі Франчэскі ў доме Радавіча сыграла папулярная ў той час у Італіі акрыса фінскага паходжання Таня Вебер.

У масавай сцэне ў пачатку фільма на прыёме ў пасольстве граюць і рэальныя прадстаўнікі шляхты, напрыклад, Хары Сінгх (прадстаўлены пад сваім імем).

У масавай сцэне ў канцы фільма, калі прынцэса жадае пазнаёміцца з журналістамі, гуляюць рэальныя журналісты, якія працавалі ў той час у Рыме. Яны прадстаўляюцца пад сваімі імёнамі і ад імя сваіх газет, напрыклад, Хуліа Марыёнес з іспанскай «La Vanguardia» або Марыс Мантабр з французскай «Le Figaro».

Зноскі

  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  2. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 верасня 2022.
  3. а б https://www.filmaffinity.com/en/film646581.html Праверана 9 красавіка 2016.
  4. http://www.imdb.com/title/tt0046250/ Праверана 9 красавіка 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0046250/fullcredits Праверана 9 красавіка 2016.
  6. а б http://stopklatka.pl/film/rzymskie-wakacje Праверана 9 красавіка 2016.
  7. а б в г д Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.