Рэцэнзія (лац.: recensio — разгляд) — даследаванне адлюстраванай рэчаіснасці, у якім ацэньваюцца вартасці і хібы зместу і формы твора. Заключаецца ў ацэнцы важкасці аўтарскага разумення і слушнасці меркавання, высновы і парады. Паказвае значнасць новай думкі, грамадскага ўзору і прыладнай навінкі з падмацаваннем высновы спалучэннем довадаў і тэкставых вытрымак. Уключае логіка-вобразную карціну ўспрымання твора, спалучэнне ўспрымання і пазнання навакольнай рэчаіснасці, заснаванага на ўласным досведзе. Выкарыстоўвае аўтарскае разуменне выкладу і думку, таму не мае поўнай самастойнасці[1].