Сайман Дональдсан | |
---|---|
грэч. Simon Donaldson | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1957[1] (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, даследчык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Майкл Ацья[6] і Найджэл Хітчын[d][5] |
Член у | |
Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (1986) Каралеўскі медаль[d] (1992) прэмія Поя[d] (1999) ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (2017) Прэмія Вольфа па матэматыцы (2020) прэмія Уайтхеда[d] (1984) правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013) honorary doctorate from Joseph Fourier University[d] (1 студзеня 2014) |
Сайт | www2.imperial.ac.uk/~skd… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Сайман Керван Дональдсан (англ.: Simon Kirwan Donaldson; нар. 20 жніўня 1957) — брытанскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Знакаміты працамі ў галіне тапалогіі гладкіх (дыферэнцуемых) 4-мерных мнагастайнасцей.
Сайман Дональдсан атрымаў ступень бакалаўра ў Пембрук-каледжы (Кембрыдж), у 1979 годзе; пасля чаго стаў аспірантам у Вустэр-каледжы (Оксфард) — спачатку пад кіраўніцтвам Найджэла Хітчына, а затым — Майкла Ацьі. У 1982 годзе, яшчэ будучы аспірантам, ён апублікаваў артыкул Self-dual connections and the topology of smooth 4-manifolds.
Пасля атрымання ў 1983 годзе ў Оксфардзе ступені доктара філасофіі Дональдсан пачаў выкладаць у оксфардскім Каледжы Усіх Душ. 1983/1984 навучальны год ён правёў у ЗША ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў, і ў 1985 годзе вярнуўся ў Оксфард ужо прафесарам. Адзін год ён правёў у Стэнфардскім універсітэце, а з 1998 года перайшоў на працу ў Імперскі каледж Лондана.
З 2014 года працуе ва Універсітэце штата Нью-Ёрк у Стоўні-Брук.
У 2012 годзе за заслугі ў галіне матэматыкі Сайман Дональдсан быў узведзены ў рыцарскае званне.