Сала[4] (фінск.: Salo) — горад на поўдні Фінляндыі, на рацэ Ускелан’ёкі. Знаходзіцца непадалёк ад шашы 1 (E18) Хельсінкі—Турку, за 100 км ад Хельсінкі і за 50 км ад Турку.
Першая дакументаваная згадка пра Сала адносіцца да 1325 года. Афіцыйна Сала быў заснаваны ў 1887 годзе, а статус горада атрымаў толькі ў 1960 годзе.