| ||||||||||||||||||||
Салінас (англ.: Salinas) — акруговы цэнтр і самы вялікі муніцыпалітэт у акрузе Мантэрэй штата Каліфорнія, ЗША. Плошча — 60,131 км², вышыня над узроўнем мора — 16 метраў. Горад размешчаны за 10 км ад аднайменнай ракі; паштовае аддзяленне ў ім было адкрыта ў 1854 годзе. Горад быў названы ад іспанскага словазлучэння «салёнае балота». Радзіма Джона Стэйнбека.