Самуй | |
---|---|
тайск. เกาะสมุย | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 228,7 км² |
Найвышэйшы пункт | 635 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
9°30′ пн. ш. 100°00′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Сіямскі заліў |
Краіна | |
Рэгіён | Суратхані |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самуй[1] (тайск.: เกาะสมุย) — востраў у Сіямскім заліве Ціхага акіяна. З’яўляецца часткай тайландскай правінцыі Суратхані. Другі па памеры востраў Тайланда пасля Пхукета, плошча — 228,7 км², максімальная вышыня над узроўнем мора 635 м. Папулярны курорт. Размешчаны прыкладна за 700 км ад Бангкока і 40 км ад усходняга ўзбярэжжа Паўднёвага Тайланда. Востраў багаты прыроднымі славутасцямі: беласнежнымі пясчанымі пляжамі, каралавымі рыфамі і какосавымі пальмамі. У чэрвені 2008 года Самую быў прадстаўлены афіцыйны муніцыпальны статус незалежнага горада, да гэтага ён быў пад адміністрацыйнай юрысдыкцыяй горада Суратхані.