Самшыт вечназялёны | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Самшыт[1] (Búxus sempervírens) — драўняная расліна, від роду Самшыт (Buxus) сямейства Buxaceae. У прамысловасці драўніну самшыта часам называюць пальмавым дрэвам[2].
Самшыт вечназялёны — дрэва вышынёй да 15 м, часам куст.
Парасткі прамыя, тырчаць, чатырохгранныя, зялёныя, густа пакрытыя лісцем.
Лісце на кароткіх чаранках, амаль сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, моцна адрозніваецца па форме, скурыстае, голае, з бліскучым цёмна-зялёным верхнім бокам і светла-зялёным, нават жаўтлявым ніжнім.
Кветкі дробныя, зеленаватыя, звычайна аднаполыя, тычынкавыя — у кампактных галоўкавых суквеццях, песцічныя — адзінкавыя[3].
Плод — дробная чорна-карычневая трохражковая шарападобная каробачка з вырастамі і створкамі, якія раскрываюцца па меры паспявання насення.
Расце ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе, паўночна-заходняй Афрыцы і Пярэдняй Азіі. Яго арэал распасціраецца ад паўднёвай Англіі да паўночнага Марока, а на ўсходзе дасягае Турцыі і Заходняга Каўказа.
Ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[4]. Ценелюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Расце па берагах рэк і ручаёў, на скалах, камянях і камяністых россыпах, узлесках шыракалістых лясоў[4].
Расліна выкарыстоўваюць пры стварэнні бардзюра, радзей — жывой загарадзі. Тэхнічная культура[4]. Расліна ядавітая[4].
Па дадзеных The Plant List на 2010 год[5], у сінаніміку віду ўваходзяць: