Сандалі (грэч. σανδάλιον[1], мн. л. σανδάλια) — лёгкі абутак з падэшвы (часта без абцасаў), замацоўваецца на назе папружкамі або вяроўкамі.
Сандалі — адзін з самых старажытных відаў абутку ў народаў, якія жылі ў цёплым клімаце. Старажытныя сандалі (каля 10 тыс. гадоў назад), добра захаваліся пад пластом вулканічнага попелу, выяўленыя пры раскопках пячоры Форт-Рок у штаце Арэгон. Таксама сандалі былі распаўсюджаны ў старажытных вавіланян, егіпцян, грэкаў і рымлян. Старажытныя егіпцяне выраблялі гэты абутак з саломы, лыка або папірусу.
Рымляне называлі свае сандалі solea. Сандалі прызначаліся для таго, каб гарачы пясок не прыпякаў ступні ног і чалавек не стамляўся ад спякоты і знямогі.
Сапраўдны пераварот сандалі перажылі ў 20-я гады 19-га стагоддзя, калі гэты від абутку зведаў вялікія перайначванні.
Сандалі адрозніваюцца па тыпах, у асноўным па тыпу падэшвы і абцаса: