Сардэчнік [ 1] (Leonúrus ) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae ).
Шматгадовыя або двухгадовыя травы вышынёй 25—120 см. Сцёблы прамастойныя, 4-гранныя, апушаныя. Лісце 3—5-раздзельнае або лопасцевае. Кветкі ружовыя, у несапраўдных кальчаках, сабраных ў падоўжанае коласападобнае суквецце .
Плод — арэшак .
Сардэчнік сардэчны (Leonurus cardiaca ). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Пашыраны ва ўмераных шыротах Еўразіі . На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 2 віды сардэчніка: сардэчнік пяцілопасцевы (Leonurus quinquelobatus ) і сардэчнік сардэчны (Leonurus cardiaca ). Трапляюцца на пустках, у зарасніках хмызняку, уздоўж дарог.
Зноскі
Скуратовіч А. М. Сардэчнік // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 2002. — Т. 14. — С. 181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Кухарава Л. В., Лапко Т. А. Сардэ́чнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі , 1985. — С. 453. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Leonurus L. — Пустырник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова . — Мн. : Дизайн Про, 1999. — С. 263, 269. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6 .
Раслінны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч , А. А. Крывіцкі . — Мн. : Беларуская навука , 2001. — С. 91, 107, 111, 131, 135, 140 197, 190, 240. — 655 с. — 700 экз. — ISBN 985-08-0457-2 .
Пустырник : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Leonuru у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)