Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы | |
---|---|
Lietuvos socialdemokratų partija | |
Лідар | Альгірдас Буткявічус |
Дата заснавання | 2001 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя |
Інтэрнацыянал |
Сацінтэрн; Партыя еўрапейскіх сацыялістаў |
Колькасць членаў | 18 532[1] |
Месцаў у Сейме | 25 з 141 (2008) |
Месцаў у муніцыпальных саветах | 328 з 1526 (2011) |
Месцаў у Еўрапарламенце | 3 з 12 (2009) |
Сайт | lsdp.lt |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы (літ.: Lietuvos socialdemokratu partija — LSDP) — палітычная партыя сацыял-дэмакратычнай арыентацыі ў Літве.
Партыя была ўтворана ў 2001 годзе шляхам зліцця Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі і Дэмакратычнай партыі працы Літвы і лічыць сябе пераемнікам Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, якая існавала ў 1896—1940 гадах. Па выніках парламенцкіх выбараў 2004 года СДПЛ, якая выступіла ў кааліцыі з партыяй «Новы саюз (Сацыял-лібералы)» Артураса Паўлаўскаса, атрымала 20 месцаў (11 у НС(СЛ); кааліцыя сабрала 246 852 (20,65 %) галасоў). Пасля перамоў і утварэння чатырохпартыйнай кааліцыі (СДПЛ, НС(СЛ), Партыя працы, Саюз сялян і новай дэмакратыі) прадстаўнік СДПЛ Альгірдас Бразаўскас ізноў стаў прэм’ер-міністрам краіны; акрамя таго, члены партыі атрымалі партфелі міністраў абароны, фінансаў, камунікацый, аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі. Пасля ўрадавага крызісу 2006 года Бразаўскас сышоў у адстаўку, і новым прэм’ер-міністрам ва ўрадзе меншасці стаў член СДПЛ Гедымін Кіркілас. На парламенцкіх выбарах 2008 года партыя атрымала 144 675 (11,73 %) галасоў і 25 месцаў і, не здолеўшы сфарміраваць урад, перайшла ў апазіцыю.
Партыя таксама прадстаўлена ў Еўрапарламенце — яна атрымала 2 з 13 адведзеных для Літвы месцаў на выбарах 2004 года (173 888 (14,4 %) галасоў) і 3 з 12 — на выбарах 2009 года (102 347 (18,12 %) галасоў). СДПЛ уваходзіць у Сацінтэрн і Партыю еўрапейскіх сацыялістаў.
Прадстаўнікі партыі тройчы ўдзельнічалі ў выбарах прэзідэнта Літвы, але кожны раз няўдала. У 2002—2003 гадах Вітэніс Павілас Андрукайціс атрымаў 105 584 (7,3 %) галасоў і заняў пятае месца, у 2004 годзе Чэславас Юршэнас заняў у першым туры пятае месца з вынікам у 147 610 (11,9 %) галасоў, а ў 2009 годзе Альгірдас Буткевічус заняў другое месца, набраўшы 162 549 (11,83 %) галасоў.
12—13 кастрычніка 2009 года ў штаб-кватэры СДПЛ у Вільнюсе спачатку адбыўся выбух, а затым у будынак была кінута бутэлька з запальнай сумессю[2].
На муніцыпальных выбарах 2011 года партыя атрымала найбольшую колькасць месцаў — 328 з 1526 (181 453 галасоў з 1,1 млн.)[3][4]. У Вільнюсе партыя атрымала 5 месцаў з 51[5], у Каўнасе — 6 з 41[6][7].
Колькасць пададзеных галасоў |
---|
Мест в Сейме |
---|
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)