Пасёлак гарадскога тыпу
Свяча
| ||||||||||||||||||||||
Свяча (руск.: Свеча) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Свячынскай муніцыпальнай акругі. Пасёлак размешчаны на рацэ Бяспутка (прыток Свячы), за 130 км на паўднёвы захад ад Кірава і за 50 км на захад ад Кацельніч.
У пасёлку знаходзіцца чыгуначная станцыя Свяча Паўночнай чыгункі на лініі Буй — Кацельніч. Уздоўж паўднёвай ускраіны праходзіць аўтадарога Р243 (Яраслаўль — Перм).