Севан | |
---|---|
арм.: Սևան, Սևանա լիճ арм.: Գեղամա ծով (інш. назва) | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1 896 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 56 км |
Плошча | 1 243 км² |
Аб’ём | 33,2 км³ |
Найбольшая глыбіня | 100 м |
Сярэдняя глыбіня | 30 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 4,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3 647 км² |
Упадаюць | Вардэніс, Мартуні, Аргічы, Астхадзор, Гаварагет, Цакар, Дзкнагет |
Выцякаюць | Раздан |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Арменія |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сева́н[1] (арм.: Սևանա լիճ) — возера ў Арменіі, на вышыні 1900 м; найбольшае з азёр Каўказа.
Плошча — 1240 км². Глыбіня да 83 м. Выцякае рака Раздан. Воды Севана і Раздана выкарыстоўваюцца Севанскім каскадам ГЭС. Для папаўнення вод Севана пабудаваны тунэль (49 км) для перакідання ў возера вод р. Арпа. У 1978 годзе створаны прыродны нацыянальны парк «Севан».[2].
Севан аточаны горнымі хрыбтамі: з паўночнага захаду — Памбацкім, з паўночнага ўсходу — Арэгуні, з паўднёвага ўсходу — Севанскім і Усходне-Севанскім, з захаду — Гегамскім, з поўдня — Вардэніскім хрыбтамі.
Возера прэснаводнае, водная паверхня мае лазурна-сіні колер. Севан — адзіная буйная гарантаваная крыніца свежай вады ў Арменіі.