Сельская гаспадарка ў Сербіі — важная частка сербскай эканомікі з гадавым патэнцыялам экспарту ў 12 млрд еўра[1]. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў перавышае 6,12 млн гектараў[2][3]. Сельскагаспадарчая вытворчасць у найбольшай ступені наладжана ў паўночнай Сербіі на ўрадлівай Сярэднедунайскай нізіне і ў паўднёвых далінах, прылеглых да рэк Сава, Дунай і Марава. Рэзкае скарачэнне маштабаў сельскагаспадарчай дзейнасці назіраецца пачынаючы з 1948 года, калі амаль тры чвэрці насельніцтва краіны былі занятыя ў сельскай гаспадарцы, у цяперашні жа час ― толькі адна чвэрць[4].
Сербія вырабляе розныя сельскагаспадарчыя прадукты: у асноўным гэта крупы, садавіна і гародніна. Усё гэта складае значную частку ВУП і экспарту. Сербія займае другое месца ў свеце па вырошчванні маліны (84 299 метрычных тон, першае месца займае Расія) і слівы (146 776 метрычных тон, першае месца займае Кітай). Краіна таксама з’яўляецца буйным вытворцам кукурузы (6 158 120 метрычных тон, 32-е месца ў свеце) і пшаніцы (2 095 400 метрычных тон, 35-е месца ў свеце). Вырошчванне цукровых буракоў (2 299 770 метрычных тон) і насення сланечніка (454 282 метрычных тон) задавальняе ўнутраны попыт на цукар і алей, лішкі адпраўляюцца на экспарт: пастаўляецца каля 180 000 тон цукру ў Еўрапейскі саюз[5].
У Сербіі вінаграднікі займаюць тэрыторыю, прыкладна роўную 70 000 гектараў, вырабляючы каля 425 000 тон вінаграду ў год. Сербія ўваходзіць у лік 15 самых буйных краін-вытворцаў віна.
Самымі вядомымі вінамі з’яўляюцца Belgrade Seedless, Prokupac, Sauvignon, «Italian Riesling», Cabernet, Chardonnay, White и Red Burgundy, Hamburg, Muscat, Afus Ali, Vranac, Tamjanka, Krstac, Smederevka і Dinka.
Садавінавыя фермы займаюць 310 000 гектараў раллі ў Сербіі.
Аб’ём вытворчасці садавіны ў тонах (2012)[6]: