Сенакосец звычайны[1] (Phalangium opilio) — від павукападобных з сямейства Phalangiidae.
Самец і самка гэтага віду выразна адрозніваюцца адзін ад аднаго будовай цела. Самцы даўжынёй ад 4 да 6 мм, самкі — ад 5 да 7 мм. Хеліцэры самцоў з буйнымі канічнымі вырастамі на другім членіку.
У самак гэтыя вырасты адсутнічаюць. На спіне ў яе прысутнічае цёмная седлападобная пляма з белай аблямоўкай.
Самец і самка даўганогія, другая пара ног самая доўгая. Афарбоўка ног пераважна цёмна-карычневая, у самак пераважна шэрая. Афарбоўка цела вагаецца, самкі таксама больш шэрыя. Ніжні бок цела ад светла-бэжавага да белага колеру, без малюнка.
Зноскі
- ↑ Сенакосец звычайны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.324