Сенебкай | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Абідаская дынастыя | |||||||||||||||||||||
каля 1650 года да н. э. | |||||||||||||||||||||
Імя фараона ў яго грабніцы | |||||||||||||||||||||
асабістае імя як Сын Ра
|
Snb k3y | ||||||||||||||||||||
Турынскі спіс (№11/16 ці 11/17) |
Wsr-...-Rˁ |
Уасерыбра Сенебкай — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў у частцы Верхняга Егіпта ў часы Другога пераходнага перыяду. Яго грабніца была выяўлена археолагамі ў студзені 2014 года. Гэта адкрыццё пацвярджае існаванне незалежнай Абідаскай дынастыі, прадстаўнікі якой кіравалі адначасова з фараонамі XV і XVI дынастый.
Грабніца Сенебкая была выяўлена ў студзені 2014 года Джозефам Вегнерам (en) і групай археолагаў Пенсільванскага ўніверсітэта[1]. Грабніца была знойдзена на тэрыторыі старажытнага горада Абідас. Адкрыццё было зроблена той жа групай даследчыкаў, якая ў пачатку студзеня 2014 года вызначыла прыналежнасць раней знойдзенай у тым жа Абідасе грабніцы Себекхатэпу I[2].
На сцяне грабніцы і на саркафагу былі выяўлены картушы, на якіх было высечана імя Сенебкая — «цар Верхняга і Ніжняга Егіпта, сын Ра, Сенебкай»[3]. У саркафагу быў выяўлены шкілет фараона. Яго рост пры жыцці складаў каля 185 сантыметраў[4]. Таксама былі знойдзены рытуальныя сасуды — канопы, у якіх захоўваліся органы фараона. Пры гэтым адсутнічалі статуэткі багоў замагільнага свету. Па меркаванні археолагаў, гэта сведчыць аб тым, што грабніца была разрабавана.
Грабніца адносіцца да перыяду, калі Егіпет быў захоплены гіксосамі, якія пазней утварылі ўласную дынастыю кіраўнікоў Егіпта. Па словах вучоных, Сенебкай не адносіўся да гіксосаў, а значыць, краіна была не пад поўным кантролем качавых плямёнаў.